Перайсці да зместу

Чырвоны сцяг (газета, орган ЦК КПЗБ)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Чырвоны сцяг»
Тып газета
Краіна
Заснавана жнівень 1920
Спыненне публікацый 1936
Палітычная прыналежнасць Цэнтральны камітэт Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі
Мова руская і беларуская
Галоўны офіс

«Чырвоны сцяг» — нелегальная газета; орган ЦК КПЗБ. Выдавалася ў 1920—1936 напачатку ў Вільні, потым у Менску. Са жніўня 1920 года выходзіла легальна на рускай мове пад назвай «Красное знамя» як орган Віленскага камітэта КП Літвы і Беларусі, з № 24 (1921) нелегальна — орган Віленскага акруговага камітэта КП Літвы, з канца 1922 — орган Літоўска-Беларускага абласнога камітэта КПРП, з лістапада 1924 — орган ЦК КПЗБ на беларускай мове. Перыядычнасць 6—9 разоў на год.

Крытыкавала падатковую палітыку польскага ўрада. Заклікала рабочых да барацьбы за іх штодзённыя патрэбы, даказвала, што толькі шляхам рэвалюцыі і ўсталявання ўлады рабочых і сялян можна палепшыць сваё становішча. Прыхільна ставілася да ідэі стварэння адзінага антыфашысцкага народнага фронту. Выступала ў абарону палітзняволеных. Змагалася за школу на беларускай мове. Друкавала матэрыялы, прысвечаныя рэвалюцыйным датам. Выйшла больш за 120 нумароў.