Перайсці да зместу

Чэмкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Чэмкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 2 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1774
Паштовыя індэксы
223118
Аўтамабільны код
5
Чэмкі (Беларусь)
Чэмкі
Чэмкі
Чэмкі (Мінская вобласць)
Чэмкі
Чэмкі

Чэ́мкі[1] (трансліт.: Čemki, руск.: Чемки) — вёска ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Швабскага сельсавета.

Месціцца за 35 кіламетраў на ўсход ад Лагойска, за 74 кіламетры ад Мінска[2].

У канцы XVIII стагоддзя вёска была засценкам. У 1917 годзе Чэмкі адносіліся да Юр’еўскай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. Акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі (люты — снежань 1918 года), затым Польшчы (жнівень 1919 — ліпень 1920 года). З 20 жніўня 1924 года населены пункт знаходзіўся ў Швабаўскім сельсавеце Зембінскага раёна Барысаўскай акругі, з 9 чэрвеня 1927 да 26 ліпеня 1930 года — у складзе Мінскай акругі, з 20 лютага 1938 года — у Мінскай вобласці. У 1931 годзе створаны калгас «Пралетарская перамога». Вёска акупіравана гітлераўцамі ў перыяд з пачатку ліпеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года. У гады Вялікай Айчыннай вайны на фронце загінулі 7 вяскоўцаў. 16 жыхароў забіты гітлераўцамі, яшчэ 8 вывезены ў Германію. Знаходзіцца ў Лагойскім раёне з 22 верасня 1927 года[2].

  • 1799 год — 1 двор, 7 жыхароў
  • 1909 год — 8 двароў, 65 жыхароў
  • 1917 год — 11 двароў, 62 жыхары
  • 1941 год — 19 двароў, 73 жыхары
  • 1969 год — 19 двароў, 61 жыхар
  • 2003 год — 7 двароў, 10 жыхароў
  • 2010 год — 3 гаспадаркі, 4 жыхары[2]
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. а б в Чэмкі // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 3 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2012. — С. 144. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0636-9.