Чэнавіцкі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Чэнавіцкі сельсавет
Краіна Flag of Byelorussian SSR.svg Беларуская ССР
Уваходзіў у Юрацішкаўскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Чэнавічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 2 снежня 1959

Чэ́навіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Юрацішкаўскага раёна Маладзечанскай вобласці. Цэнтр — вёска Чэнавічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Юрацішкаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 2 снежня 1959 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Трабскага сельсавета[1].

Зноскі

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 17.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.