Лаздунскі сельсавет
Лаздунскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Іўеўскі раён |
Уключае | 12 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Лаздуны 1 |
Дата ўтварэння | 16 ліпеня 1954 |
Насельніцтва (2009) | 1 470 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Лазду́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Лаздуны 1.
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Юрацішкаўскага раёна Маладзечанскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Бобравіцкага і Бачэшніцкага сельсаветаў, цэнтр — вёска Лаздуны[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. У 2003 годзе цэнтр сельсавета перайменаваны ў Лаздуны 1.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1470 чалавек[2], з іх 89,9 % — беларусы, 6,9 % — палякі, 2,6 % — рускія[3].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.