Трабскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Трабскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Іўеўскі раён
Уключае 47 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Трабы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 597
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Тра́бскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Трабы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Юрацішкаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Расцеўшчынскага сельсавета[1]. 3 красавіка 1959 года ў склад Яхімаўшчынскага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (Брагі, Гаявішча, Дубаносы, Загорцы, Занямонцы, Запольцы, Кавалі, Куцькі, Палудаўшчына, Паякунь і Скаварада)[2]. 2 снежня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Чэнавіцкага сельсавета, у склад зноў утворанага Юрацішкаўскага сельсавета перададзены населеныя пункты Асіпаўка, Бокшышкі, Грушанцы, Гумнішчы, Дунічы, Келайці, Куль-Юзэфава, Кузьмянка, Ляпешкі, Мількі, Пасека, Пойдзішкі, Пунішчы, Чашэйкі і станцыя Юрацішкі[3]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. 15 мая 1963 года да сельсавета далучана частка скасаванага Даўгердзішскага сельсавета (20 населеных пунктаў: вёскі Аглобішкі, Брагі, Высокая Грэбля, Даўгердзішкі, Загорцы, Кавалі, Каўшары, Куцькі, Яхімаўшчына і хутары Будзішча, Гаявішча, Дубаносы, Занямонцы, Палудаўшчына, Паякунь, Півойці, Скаварада, Сякерышкі, Чарніца і Чорны Ручай)[4]. 19 студзеня 1965 года ў склад сельсавета ўключаны 10 населеных пунктаў (Альтарыя, Багданцы, Барэйкаўшчына, Вораўшчына, Галубіцкаўшчына, Гаяўцы, Касоўшчына, Ладзецяняты, Макары і Сяргееўка), якія раней знаходзіліся ў складзе Багданаўскага сельсавета[5]. 30 мая 1988 года ў склад Эйгердаўскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (вёскі Даўгердзішкі, Каўшары, Яхімаўшчына, хутары Аглоблішкі, Брынюкі, Сякерышкі, Франконава, Чарніца і Чорны Ручай)[6].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1597 чалавек[7], з іх 91,9 % — беларусы, 4,5 % — палякі, 2,3 % — рускія[8].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 17.
  4. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 15 мая 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023).
  5. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  6. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 30 мая 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 22 (1972).
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.