Чэслаў Фаміч Шмігіра
Чэслаў Фаміч Шмігіра | |
---|---|
Нараджэнне |
2 студзеня 1949 (75 гадоў) |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Чэслаў Фаміч Шмігіра (нар. 2 студзеня 1949, в. Смаліха Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі палітык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, вучоны заатэхнік. Працоўную дзейнасць пачаў вучнем слесара Іўеўскага раённага аб’яднання «Сельгастэхніка» Гродзенскай вобласці. Пасля службы ў радах Узброеных Сіл працаваў ветсанітарам, загадчыкам жывёлагадоўчай фермы саўгаса «Навадворскі» Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Быў загадчыкам фермы саўгаса «Слонімскі», намеснікам старшыні калгаса «Перамога». Займаў пасаду старшыні сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва імя Ф. Э. Дзяржынскага Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці.
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны медалямі «За працоўную доблесць», «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2].
Зноскі
- ↑ ШМИГИРО ЧЕСЛАВ ФОМИЧ Архівавана 26 жніўня 2019.
- ↑ ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
- Нарадзіліся 2 студзеня
- Нарадзіліся ў 1949 годзе
- Нарадзіліся ў Гродзенскай вобласці
- Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта
- Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
- Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Старшыні калгасаў
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання