Навадворскі сельсавет (Шчучынскі раён)
Навадворскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Шчучынскі раён |
Уключае | 41 населены пункт |
Адміністрацыйны цэнтр | Новы Двор |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 28 жніўня 2013 |
Насельніцтва (2009) | 1 574 |
Плошча | 208,07 км² |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Навадво́рскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Новы Двор. Плошча — 20807 га[1].
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Васілішкаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Шчучынскага раёна, у 1961 годзе перададзены ў Радунскі раён. 2 снежня 1961 года ў склад сельсавета з Першамайскага сельсавета перададзены вёскі Дамейкі і Сырні[2]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Шчучынскага раёна. 25 верасня 2002 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Берштаўскага сельсавета (5 населеных пунктаў: Арлова Гара, Бераставіца, Бершты, Падбершты, Пілаўня)[3]. 28 жніўня 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Астрынскага сельсавета[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1574 чалавекі[4], з іх 59,4 % — палякі, 38,0 % — беларусы, 1,9 % — рускія[5].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзіў 41 населены пункт: аграгарадок Новы Двор, вёскі Арлова Гара, Баравыя, Бераставіца, Бершты, Будоўля, Вампершчына, Вуглы, Голдзішкі, Голеўцы, Грамкі, Дамейкі, Забалоцце, Зобія, Казакі, Краснае, Кулеўцы, Куцы Лес, Ленцішкі, Ляхаўцы, Малюкоўцы, Мікулішкі, Падбершты, Пілаўня, Прудзяны, Прыбыткоўшчына, Равятычы, Родзевічы, Рынкаўцы, Рыталеўшчына, Савічы, Саснабор, Смаліха, Сырні, Танявічы, Юраўка, Якубавічы, Яхнавічы і хутары Астапішкі, Квіцеўцы, Шамякі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 250 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Щучинского района Гродненской области Архівавана 18 мая 2021.
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 99 О решении вопросов административно-территориального устройства Щучинского района
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.