Чэхскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Чэхскі сельсавет
Краіна БССР
Уваходзіў у Астравецкі раён
Адміністрацыйны цэнтр Чэхі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940,
26 чэрвеня 1965
Дата скасавання 26 снежня 1962,
27 студзеня 1975

Чэ́хскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Чэхі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Швяйлянскі сельсавет у складзе Астравецкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Швяйляны. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Чэхі, сельсавет перайменаваны ў Чэхскі[1]. 27 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Гозскага сельсавета (3 населеныя пункты: Бабраўнікі, Грэбалы і Карлаўшчызна)[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 25 снежня 1962 года Астравецкі раён скасаваны. 26 снежня 1962 года скасаваны Чэхскі сельсавет, яго тэрыторыя далучана да Варнянскага сельсавета Ашмянскага раёна (14 населеных пунктаў: Авены, Бабраўнікі, Валейкуны, Газа, Грэбалы, Загазь, Карлаўшчызна, Мацкелы, Мельнікі, Мясляны, Побалі, Рудзішкі, Сасанішкі і Шульнікі) і Гервяцкага сельсавета Смаргонскага раёна (13 населеных пунктаў: Вашкуны, Вялікія Яцыны, Гродзі, Зяленка, Кірэлі, Малыя Яцыны, Малюта, Палесціна, Польці, Сакалойці, Чэхі, Шацернікі і Швяйляны)[3].

26 чэрвеня 1965 года ўтвораны зноў. 27 студзеня 1975 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Міхалішкаўскага і Гервяцкага сельсаветаў.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  3. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 снежня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 9 (1009).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.