Варнянскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Варнянскі сельсавет
Краіна Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Астравецкі раён
Уключае 71 населены пункт[1]
Адміністрацыйны цэнтр Варняны
Дата ўтварэння 15 студзеня 1940
Насельніцтва (2009) 2 783
Часавы пояс +2
Код аўтам. нумароў 4

Варня́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Варняны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Астравецкага раёна Вілейскай вобласці. З 25 снежня 1962[2] да 6 студзеня 1965 года сельсавет быў у складзе Ашмянскага раёна.

26 лютага 2013 года ў склад сельсавета перададзеныя ўсе населеныя пункты — вёскі Быстрыца, Вайдацішкі, Жарнэлі, Ігнацова, Катлоўка, Кланішкі, Крыжоўка, Ліпкі, Навасады, Падварышкі, Петраполь, Повакша, Раголішкі, Ракішкі, Рудзішкі, Санаклі, Санова, Слабодка, Трокенікі 1, Трокенікі 2, хутары Асіноўка, Валэйкішкі, Даўнарышкі, Жвірблі, Лінамаргі, Люццянова, Міхайлова, Півені, Сымонішкі — ліквідаванага Трокеніцкага сельсавету[3].

4 сакавіка 2014 года вёска Рудзішкі перайменаваная ў Рудзішкі 1[4].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складала 2783 чалавекі[5], з іх 91,5 % — беларусы[6].

На 1 студзеня 2017 насельніцтва складала 3607 чалавек[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]