Гродзі (Астравецкі раён)
Выгляд
Вёска
Гродзі
|
Гро́дзі[1] (трансліт.: Hrodzi, руск.: Гроди) — вёска ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Гервяцкага сельсавета.
Да 26 снежня 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Чэхскага сельсавета[2], да 26 чэрвеня 1965 года — у склад Гервяцкага сельсавета[3], да 27 студзеня 1975 года — у склад Чэхскага сельсавета[4].
Назва
[правіць | правіць зыходнік]У літоўскім аўтахтонным ужыванні - Gruodžiai. Ёсць сучасныя літоўскія прозвішчы Gruodis, Gruodys[5], ад іх адразу за літоўскай мяжой тапонімы Gruodžiai, Gruodiškiai, Gruodiškė. У польскамоўных метрыках фіксаваліся літоўскія прозвішчы Гродзіс, Гродзь. Прозвішча Гродзь ёсць і ў рэгіёне Ашмяны-Астравец[6].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 снежня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 9 (1009).
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 30(1110).
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 студзеня 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 7 (1453).
- ↑ https://pavardes.lki.lt/
- ↑ https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9S-6SKZ-P?i=273&cat=1649701 https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS93-HFXT?i=169&cat=834953&lang=ru
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх