Шаблон:Выбраны змест/Ідзі і глядзі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Ідзі і глядзі» (руск.: Иди и смотри) — савецкі мастацкі фільм рэжысёра Элема Клімава па сцэнарыі Алеся Адамовіча. Фільм зняты сумесна кінастудыямі «Беларусьфільм» і «Масфільм» да саракагоддзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Падзеі стужкі разгортваюцца ў Беларусі ў 1943 годзе. У цэнтры сюжэта беларускі хлопчык, які становіцца сведкам жахаў нацысцкай карнай акцыі, у выніку чаго за два дні ператвараецца з жыццярадаснага падлетка ў сівога старога.

За аснову сцэнарыя была ўзята «Хатынская аповесць» Алеся Адамовіча. Фільм выйшаў у пракат у 17 кастрычніка 1985 года, быў адзначаны ўзнагародамі на некалькіх буйных кінафестывалях і заняў шостае месца ў савецкім кінапракаце 1986 года (далей…).