Шаблон:Выбраны змест/Беларусь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
беларусь на карце
беларусь на карце

Беларусь, Рэспубліка Беларусь — дзяржава ва Усходняй Еўропе, на захадзе Усходне-Еўрапейскай раўніны. Тэрыторыя краіны — 207,6 тыс. км², колькасць насельніцтва на 2024 год — 9 156 тыс. чалавек. Працягласць з поўначы на поўдзень 560 км, з захаду на ўсход — 650 км. На паўночным захадзе мяжуе з Літвой, на захадзе з Польшчай, на поўначы з Латвіяй, на ўсходзе з Расіяй, на поўдні з Украінай. У краіне 6 абласцей, 118 раёнаў. Сталіца Рэспублікі Беларусь і найбуйнейшы горад — Мінск, ён мае асаблівы статус горада рэспубліканскага падпарадкавання.

Унітарная дзяржава, прэзідэнцкая рэспубліка. Грашовая адзінка — беларускі рубель (далей…).