Перайсці да зместу

Шаблон:Выбраны змест/Вялікае Княства Літоўскае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ВКЛ на карце Еўропы, 1430 год
ВКЛ на карце Еўропы, 1430 год

Вялікае Княства Літоўскае (ВКЛ), поўная назва Вялікае Княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае і іншых зямель — еўрапейская дзяржава, якая існавала з сярэдзіны XIII стагоддзя да 1795 года.

Генезіс дзяржавы не мае агульнапрынятай канцэпцыі, а выклікае дыскусіі. Большасць навукоўцаў адлічваюць гісторыю Вялікага Княства Літоўскага ад 1240-х гадоў. На ранніх этапах існавання дзяржавы і ў XIV—XVI стагоддзях тэрыторыя ВКЛ была значна пашырана за кошт уключэння славянскіх, балцкіх ды іншых земляў, у выніку чаго яна ахапіла ўсю сучасную Беларусь, амаль усю сучасную Літву, а таксама часткі сучасных Украіны, Расіі, Польшчы, Латвіі, Эстоніі і Малдовы. У часы свайго росквіту ў XV стагоддзі з’яўлялася найбуйнейшай дзяржавай у Еўропе. Вялікае Княства Літоўскае было шматнацыянальнай і шматканфесійнай дзяржавай з вялікай разнастайнасцю моў, рэлігій і культурнай спадчыны (далей…).