Перайсці да зместу

Шаблон:Выбраны змест/Канстанцый I Хлор

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Скульптурны партрэт Канстанцыя Хлора
Скульптурны партрэт Канстанцыя Хлора

Канстанцый I Хлор — рымскі імператар як Цэзар у 293—305 гадах, як Аўгуст у 305—306 гадах. Бацька Канстанціна Вялікага і заснавальнік дынастыі Канстанцінаў. Мянушку Хлор (грэч. χλωρός азначае «бледны») атрымаў пазней ад візантыйскіх гісторыкаў.

Паходзіў з прыдунайскіх правінцый. У 293 годзе Дыяклетыян абвясціў Канстанцыя цэзарам. На гэтай пасадзе ён праводзіў кампаніі супраць узурпатара Алекта ў Брытаніі, на Рэйне супраць алеманаў і франкаў. Стаўшы аўгустам у 305 годзе, Канстанцый пачаў паспяховую карную кампанію супраць піктаў і скотаў. Аднак у наступным годзе ён сканаў у Эбаракуме. Яго смерць выклікала пачатак крызісу тэтрархіі (далей…).