Цэзар (тытул)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Цэзар — адзін з тытулаў, якія выкарыстоўваўся ў Рымскай імперыі. Паходзіць з кагномена Юліяў «Caesar», носьбітам якога быў палітычны дзеяч і палкаводзец Рымскай рэспублікі I ст. да н.э. Гай Юлій Цэзар. У I і II ст. н.э. тытул Цэзар і Аўгуст былі тоеснымі.

Усё змянілася ў III—IV стагоддзях. Тады тытул «цэзар» быў непарыўна звязаны з ідэяй сукіравання, калі старэйшы кіраўнік, за якім замацаваўся тытул «Аўгуст» дзяліў ўладу з малодшым суправіцелем (як правіла яго спадчыннікам) — «Цэзарам». Сумеснае кіраванне некалькіх чалавек было не такой ужо і новай з'явай для Рыма — традыцыя калегіяльнага кіравання бярэ пачатак у часы Рымскай рэспублікі. У эпоху прынцыпата можна ўзгадаць кіраванне Веспасіяна і Ціта, Марка Аўрэлія і Луцыя Вера.

Далейшае развіццё сістэма сукіравання атрымала пасля прыходу да ўлады Дыяклетыян а. Тады найбольш выразна былі вызначаны адрозненні паміж двума тытуламі — Аўгуст і Цэзар: на чале дзяржавы павінны былі стаяць два вярхоўныя кіраўнікі (адзін Jovius — старэйшы і другі Herculius — з некалькі меншымі паўнамоцтвамі) абодва надзеленыя ўсёй паўнатой улады — Аўгусты, нашчадкамі і памочнікамі якіх былі два малодшыя суправіцелі — Цэзары, якія па заканчэнні знаходжанні ва ўладзе Аўгустаў пераймалі іх паўнамоцтвы і прызначалі новых Цэзараў і абавязкова іх жонак. Сістэма аказалася не занадта ўстойлівай, і да 324 года вярхоўная ўлада сканцэнтравалася ў руках аднаго чалавека — Канстанціна I Вялікага. Ён аднак не скасаваў інстытут цэзараў. Канстанцін застаўся Аўгустам і даў тытул Цэзара сваім чатыром сынам, адпаведна падзяліўшы імперыю на сферы іх адказнасці.

Апошнія Цэзары былі прызначаны ў канцы 4 стагоддзя узурпатарам Магненцыем, які прызначыў сваіх братоў Цэзарамі і пачаў вайну з Канстанцыем ІІ.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]