Перайсці да зместу

Шаблон:Выбраны змест/Славакія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб Славакіі
Герб Славакіі

Слава́кія (славацк.: Slovensko), Слава́цкая Рэспу́бліка (славацк.: Slovenská republika), сустракаецца Слава́ччына  — дзяржава, якая не мае выхаду да мора, ва Усходняй (Цэнтральнай) Еўропе. Плошча складае 49 036 км², а насельніцтва — прыкладна 5,43 мільёнаў чалавек. Мяжуе з Чэхіяй, Аўстрыяй, Польшчай, Украінай і Венгрыяй. Сталіца і найбуйнейшы горад — Браціслава.

Першым дзяржаўным утварэннем славян на тэрыторыі сучаснай Славакіі была Дзяржава Само (VII ст.), затым Нітранскае княства (пачатак IX ст.), якое злучылася з Мораўскім княствам у 833 г. у складзе Вялікай Маравіі. З другой паловы X ст. да канца XI ст. тэрыторыя Славакіі паступова ўключалася ў склад Каралеўства Венгрыя, якое ў 1526 г. стала часткай Аўстрыйскай (Габсбургскай) манархіі, званай з 1867 г. Аўстра-Венгрыяй. Пасля распаду Аўстра-Венгрыі ў 1918 г. Славакія была часткай Чэхаславакіі ажно да 1993 г. (за выключэннем перыяду незалежнасці падчас Першай Славацкай Рэспублікі). Дэкларацыя аб незалежнасці Славакіі прынята 17 ліпеня 1992 года (далей…).