Шаблон:Падзеі 11 ліпеня
Выгляд
- Сусветны дзень народанасельніцтва Зямлі
- Манголія: Нацыянальнае свята «Наадам»
- 1496: Гродна атрымала поўнае магдэбургскае права.
- 1613: Каранацыя Міхаіла Фёдаравіча, першага цара маскоўскага з дынастыі Раманавых.
- 1660: Войска Міхаіла Казіміра Паца прыступам вызваліла Вільню ад маскоўскага войска.
- 1705: У Сафійскім саборы ў Полацку маскоўскі цар Пётр І забіў 5 манахаў-базыльян.
- 1709: Рэшткі шведскіх войск пасля Палтаўскай бітвы капітуліравалі ў Перавалачным перад маскоўскім войскам Аляксандра Меньшыкава.
- 1810: Аўстралійскія кітабоі адкрылі востраў Макуоры.
- 1918: Літоўская Тарыба абвясціла Літву канстытуцыйнай манархіяй.
- 1918: У Маскве адкрыты Беларускі народны ўніверсітэт (праіснаваў да 12 жніўня 1918).
- 1920: Армія РСФСР (РСЧА) заняла Мінск пасля адступлення польскай арміі.
- 1995: Выхад першага нумара газеты «Народная воля».
- 2007: Ватыкан выступіў з заявай, у якой Рымскі прастол названы адзіным нашчадкам першапачатковай царквы, заснаванай Ісусам Хрыстом.