Народная Воля
«Народная Воля» | |
![]() | |
Арыгінальная назва |
Памылка Lua: expandTemplate: template "lang-und" does not exist. |
---|---|
Тып | 2 разы на тыдзень |
|
|
Выдавец | УП «Народная Воля» |
Рэдактар | Іосіф Сярэдзіч |
Заснавана | ліпень 1995 |
Мова | беларуская, руская |
Кошт | 0.44 BYN |
Галоўны офіс | 220030, Мінск, вул. Энгельса, 34а |
Вэб-сайт | nv-online.info |
Народная Воля — беларуская грамадска-палітычная газета, выдаецца з ліпеня 1995 года на беларускай і рускай мовах. Галоўны рэдактар з моманту заснавання — Іосіф Сярэдзіч.
Змест
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Створана Іосіфам Сярэдзічам, які дагэтуль працаваў галоўным рэдактарам «Народнай газеты» — афіцыйнай газеты Вярхоўнага савету Рэспублікі Беларусь (законнага парламента). Газета займала ўмераную цэнтрысцкую пазыцыю, імкнучыся адлюстраваць палітычныя погляды большасці грамадзян. 17 сакавіка 1995 г. Указам № 113 Аляксандр Лукашэнка прызначыў галоўным рэдактарам «Народнай газеты» Мікалая Галко, не зважаючы на тое, што правам прызначаць галоўнага рэдактара сваёй уласнай газеты валодаў толькі Вярхоўны савет.[1] Каб выканаць свой грамадскі абавязак перад чытачамі, Іосіф Сярэдзіч быў вымушаны стварыць новую газету «Народная Воля», першы нумар якой выйшаў 11 ліпеня 1995 г. Яе чытачамі стала значная частка аўдыторыі «Народнай газеты».
Выключэнне з каталога (2005—2008)[правіць | правіць зыходнік]
З лістапада 2005 года газета была выключана з каталога «Белпошты» і распаўсюджавалася валанцёрамі. У канцы лістапада 2008 года з'явілася інфармацыя аб тым, што, магчыма, у хуткім часе газета «Народная Воля» вернецца ў дзяржаўную сетку распаўсюджвання і падпісныя каталогі «Белпошты», а таксама зможа друкавацца ў Беларускім доме друку. І ўжо 25 лістапада газета заключыла дамовы з «Белсаюздрукам» і «Белпоштай» на распаўсюд выдання праз рознічную сетку кіёскаў і па падпісцы. Таксама заключана дамова на друкаванне газэты ў сталічным Беларускім доме друку.[2] Раней выданне друкавалася ў Смаленску.
25 студзеня дырэктару РУП «Белсаюздрук» І. В. Дудзічу быў накіраваны ліст, у якім рэдакцыя з-за просьбаў чытачоў аб немагчымасці набыць газэту ў рознічным продажы, заклікала кіраўніцтва Белсаюздруку павялічыць колькасьць прадаваных выданьняў да 7500 экзэмпляраў. Але кіраўніцтва РУП «Белсаюздрук» у сваім лісьце заявіла, што не плануе прымаць у продаж большы наклад.[3]
Спроба закрыцця[правіць | правіць зыходнік]
25 красавіка 2011 года Міністэрствам інфармацыі пададзеныя пазовы ў Вышэйшы гаспадарчы суд аб спыненні выпуску газет «Наша Ніва» і «Народная Воля» у адпаведнасці з падпунктам 2.2. пункта 2 ст.51 закона Беларусі «Аб сродках масавай інфармацыі» ў сувязі з вынясеннем рэдакцыям названых выданняў на працягу года двух і больш пісьмовых папярэджанняў[4]. «Народная Воля» кожны год атрымлівала па 2-3 папярэджанні[5].
Вышэйшы гаспадарчы суд адхіліў скаргу рэдакцыі «Народнай волі» на папярэджанне Мінінфармацыі і пакінуў санкцыю ў сіле[6].
17 чэрвеня 2011 года на прэс-канферэнцыі для цэнтральных і рэгіянальных беларускіх СМІ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанне наконт падачы іску аб закрыцці дзвюх газет, заявіў[5]:
![]() |
«Народная воля» так і нарываецца, яна правакуе ўладу, можа, яшчэ кагосьці. Ёй выгодна ладзіць правакацыі, каб мы неяк рэагавалі па законе на гэта. І каб потым узбуджаны Захад у іх абарону падымаў гвалт і нажываў на гэтым рэйтынг | ![]() |
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 171. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).
Зноскі
- ↑ Взятие СМИ под контроль, нарушение профессиональной самостоятельности редакций
- ↑ БелаПАН, «Народная воля», магчыма, з'явіцца ў шапіках ужо пасьлязаўтра
- ↑ Народная воля, «Дапамажыце набыць свежы нумар „Народнай Волі“!»
- ↑ Лукашэнка зачыняе «Нашу Ніву» і «Народную Волю»
- ↑ 5,0 5,1 Газета «Народная воля» преднамеренно провоцирует власть — Лукашенко. БелТА
- ↑ «Народная воля» засталася з папярэджаннем
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Афіцыйны сайт
- Водгукі на газэту «Народная Воля»(руск.) на сайце Otzyvy.by