Шаблон:Падзеі 13 сакавіка
Выгляд
- 1781: Уільям Гершэль адкрыў планету Уран.
- 1848: Пачатак аўстрыйскай рэвалюцыі (гл. таксама: Вясна народаў).
- 1919: Утворана Беларуска-літоўская армія.
- 1921: Абвешчана незалежнасць Манголіі ад Кітая.
- 1938: Аўстрыя далучана да нацысцкай Германіі (Аншлюс Аўстрыі).
- 1938: У СССР ва ўсіх школах уведзена абавязковае вывучэнне рускай мовы.
- 1940: Спектаклем «Каварства і каханне» Фрыдрыха Шылера ў Гродне адкрыўся Дзяржаўны польскі тэатр БССР.
- 1988: Адкрыты для руху тунэль «Сэйкан», што злучыў астравы Хонсю і Хакайда.
- 1992: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Германіяй.
- 1996: Памёр Кшыштаф Кеслёўскі, польскі кінарэжысёр і сцэнарыст.