Дзяржаўны польскі тэатр БССР

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Дзяржаўны польскі тэатр БССР створаны ў лістападзе 1939 у Беластоку, у 1940—41 працаваў у Гродне.

Адкрыўся 13.3.1940 спектаклем «Каварства і каханне» Ф. Шылера. Заснавальнік і мастацкі кіраўнік Аляксандр Вянгерка. Сярод пастановак: «Мараль пані Дульскай» Г. Запольскай, «Пажыццёвая рэнта» і «Помста» А. Фрэдры, «Пігмаліён» Б. Шоу, «Аптымістычная трагедыя» У. Вішнеўскага, «Жаніцьба Фігаро» П. Бамаршэ. У складзе трупы акцёры: І. Бароўская, С. Брылінскі, С. Бутрым, Ян Вашчаровіч, М. Гадлеўскі, С. Зніч, Г. Касабуцкая, Т. Манкевіч, Б. Міхальская, Г. Слівінскі, В. Сташэўскі, А. Шаляўскі і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дзяржаўны польскі тэатр БССР // БЭ ў 18 т. Т. 6. Мн., 1998.
  • Дзяржаўны польскі тэатр БССР // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2002. — Т. 1.