Шаблон:Падзеі 16 красавіка
Выгляд
- 1346: Стэфан Ураш IV Душан быў каранаваны як «цар сербаў і грэкаў».
- 1818: Ян Чачот паводле рэкамендацыі Адама Міцкевіча залічаецца ў Таварыства філаматаў.
- 1889: Нарадзіўся амерыканскі акцёр Чарлі Чаплін.
- 1934: У СССР уведзена ганаровае званне Герой Савецкага Саюза.
- 1945: Савецкія войскі пачалі Берлінскую наступальную аперацыю.
- 1949: Па Берлінскім паветраным мосце ў Заходні Берлін за дзень было дастаўлена 12 849 тон грузаў.
- 1999: Пачаў камерцыйную дзейнасць першы сотавы аператар стандарту GSM у Беларусі — кампанія «Мабільная лічбавая сувязь».
- 2003: Падпісаны Афінскі трактат аб прыняцці ў ЕС дзесяці дзяржаў: Венгрыі, Польшчы, Кіпра, Літвы, Латвіі, Мальты, Славакіі, Славеніі, Чэхіі і Эстоніі.