Шаблон:Падзеі 18 жніўня
Выгляд
- 1201: Біскуп Альберт фон Буксгеўдэн надаў першыя прывілеі нямецкім купцам у Рызе.
- 1572: У Парыжы адбылося вянчанне Маргарыты Валуа і Генрыха Наварскага.
- 1649: Заключана Збораўскае пагадненне паміж польскім каралём Янам Казімірам і казацкай старшынёй.
- 1682: Пачатак валадарства Івана V і Пятра I, цароў рускіх пры рэгенцтве Соф’і Аляксееўны.
- 1743: Абаскі мірны трактат завяршыў руска-шведскую вайну.
- 1868: Пры назіранні сонечнага зацьмення французскі астраном П. Ж. Жансен заўважыў у спектры незвычайную лінію — адбылося адкрыццё гелію.
- 1877: Амерыканскі астраном Асаф Хол адкрыў спадарожнік Марса Фобас.
- 1924: У Менску арыштаваны адзін з кіраўнікоў антысавецкага ўзброенага змагання Барыс Савінкаў.
- 1966: На плошчы Цяньаньмэнь у Пекіне для сустрэчы з Маа Цзэдунам сабралася каля мільёна хунвейбінаў.
- 1991: Здарылася падзенне аўтобуса з моста на чыгуначныя шляхі пад Хацежынам.
- 2020: Здзейснены ваенны пераварот у Малі.