Перайсці да зместу

Барыс Віктаравіч Савінкаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Барыс Савінкаў
Борис Викторович Савинков
Род дзейнасці пісьменнік, тэрарыст
Дата нараджэння 19 (31) студзеня 1879 ці 31 студзеня 1879(1879-01-31)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 мая 1925(1925-05-07)[2][3][…] (46 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Партыя
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бары́с Ві́ктаравіч Савінкаў (руск.: Борис Викторович Савинков, літаратурны псеўданім: В. Ропшин) (31 студзеня 1879 — 7 мая 1925) — расійскі рэвалюцыянер, тэрарыст, пісьменнік, адзін з лідараў баявой арганізацыі эсэраў, адказны за забойствы буйных службоўцаў Расійскай імперыі ў 1904 і 1905 гадах.

Пад час польска-савецкай вайны ўзначальваў Расійскі палітычны камітэт, адзін з кіраўнікоў антысавецкага ўзброенага змагання.

У 1920-х гадах разам з С. Булак-Балаховічам ладзіў рэйды ваенных атрадаў у Савецкую Беларусь з тэрыторыі Польшчы.

Арыштаваны 5 жніўня 1924 года пры спробе перайсці дзяржаўную мяжу Савецкага Саюза на тэрыторыі Беларусі.

Паводле афіцыйнай версіі, 7 мая 1925 года ў будынку УНК на Лубянцы Савінкаў скончыў жыццё самагубствам. Скарыстаўшыся адсутнасцю аконнай рашоткі ў пакоі, дзе ён знаходзіўся па вяртанні з прагулкі, Барыс Савінкаў выкінуўся з акна пятага паверху на двор. Аднак існуе версія, згодна з якой Савінкаў быў забіты супрацоўнікамі ДПУ (гэтую версію, у прыватнасці, прыводзіць пісьменнік Аляксандр Салжаніцын у сваёй кнізе «Архіпелаг ГУЛАГ»).

Месца пахавання Б. Савінкава невядома.

Свае ўражанні ад Беларусі, становішча сялян і іх настроі адлюстраваў у аповесці «Конь вараны», у якой імкнуўся апраўдаць свой удзел у тэроры.

Зноскі

  1. САВИНКОВ Борис Викторович // Русская литература XX века. Прозаики, поэты, драматурги / под ред. Н. Н. Скатов — 2005. — С. 249–252. — ISBN 5-94848-307-X
  2. а б в Савинков Борис Викторович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Boris Viktorovitch Savinkov // Babelio — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.