Шаблон:Падзеі 18 студзеня
Выгляд
- 336: Папай Рымскім быў абраны Марк, але ён быў біскупам нядоўга і памёр праз 8 месяцаў.
- 474: Леў II становіцца імператарам Усходняй Рымскай імперыі пад кіраўніцтвам Флавія Зянона.
- 1401: У Вільні Вітаўт разам з епіскапамі, князямі і баярамі ВКЛ выдаў першыя акты Віленска-Радамскай уніі.
- 1654: Пераяслаўская рада прыняла рашэнне аб далучэнні Украіны да Расіі.
- 1915: Японія прад’явіла Кітаю Дваццаць адно патрабаванне.
- 1919: Кампанія «Bentley» распрацавала свой першы аўтамабіль.
- 1921: Заснавана Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі.
- 1940: Указам Прэзідыума ВС БССР у Беластоцкай, Баранавіцкай, Брэсцкай, Вілейскай і Пінскай абласцях БССР замест паветаў утвораны 101 раён.
- 2005: Упершыню афіцыйна паказаны публіцы «Airbus A380» — найбуйнешы авіялайнер у гісторыі.
- 2012: У знак пратэсту супраць законапраекта «Stop Online Piracy Act», які абмяркоўваў Кангрэс Злучаных Штатаў Амерыкі, раздзел Вікіпедыі на англійскай мове быў адключаны на 24 гадзіны.