Шаблон:Падзеі 23 кастрычніка
Выгляд
- 732: У бітве пры Пуацье войскі франкаў разбілі армію Арабскага халіфата.
- 1157: Дацкі кароль Вальдэмар I Кнутсан узяў шлюб з менскай княжной Сафіяй Валадараўнай.
- 1582: Адбылася бітва на Чувашавым мысе паміж атрадам казакаў на чале з Ермаком Цімафеевічам і сібірцамі на чале з ханам Кучумам.
- 1920: Нарадзіўся Джані Радары, італьянскі дзіцячы пісьменнік.
- 1940: Нарадзіўся бразільскі футбаліст Пеле.
- 1942: Пачатак бітвы пры Эль-Аламейне (Егіпет) паміж англійскімі і нямецкімі войскамі.
- 1956: Пачалося Венгерскае паўстанне, скіраванае супраць таталітарнага камуністычнага кіраўніцтва і савецкай ваеннай прысутнасці.
- 1990: Гораду Горкі вернута назва Ніжні Ноўгарад.