Шаблон:Падзеі 25 сакавіка
Выгляд

- 717: Леў III узурпаваў уладу ў Візантыйскай імперыі і даў пачатак Ісаўрыйскай дынастыі.
- 1238: Пачатак 50-дзённай абароны Казельска ад мангола-татарскіх войскаў.
- 1655: Хрысціянам Гюйгенсам адкрыты Тытан, найбольшы спадарожнік Сатурна.
- 1807: Забарона гандлю рабамі ў Брытанскай імперыі.
- 1917: У Мінску пачала работу канферэнцыя БСГ, якая аб’явіла сябе З’ездам нацыянальных партый і арганізацый. У выніку працы з’езду створаны Беларускі нацыянальны камітэт.
- 1918: Беларуская Народная Рэспубліка: абвяшчэнне незалежнасці ў Трэцяй Устаўнай грамаце (на здымку). Святкуецца як Дзень Волі.
- 1924: Грэцыя абвешчана рэспублікай.
- 1957: Створана Еўрапейская эканамічная супольнасць у складзе 6 дзяржаў (Бельгія, Германія, Італія, Люксембург, Нідэрланды, Францыя).