Шаблон:Падзеі 27 лістапада
Выгляд
- 511: Пасля смерці Хлодвіга I яго дзяржава падзелена паміж чатырма сынамі — Тэадорыхам I, Хладамірам, Хільдэбертам I і Хлотарам I.
- 602: Візантыйскі імператар Маўрыкій са сваімі сынамі быў пакараны смерцю па загаду Фокі.
- 1815: Рускі цар Аляксандр I падараваў Канстытуцыю Царству Польскаму.
- 1918: У склад Літоўскай Тарыбы кааптаваны 6 прадстаўнікоў Віленскай беларускай рады, створана Міністэрства беларускіх спраў Літвы.
- 1918: Заснавана Нацыянальная акадэмія навук Украіны.
- 1920: Пачаліся баявыя дзеянні Слуцкага паўстання.
- 1989: Вярхоўны Савет СССР санкцыянаваў эканамічную самастойнасць ЛітССР, ЛатССР і ЭССР.
- 1996: Спынена дзейнасць Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (у выніку праведзенага рэферэндуму).
- 2000: Сербія і Чарнагорыя ўступілі ў АБСЕ.