Шаблон:Падзеі 2 кастрычніка
Выгляд
Міжнародны дзень нягвалту
Гвінея: Дзень незалежнасці
- 1263: Бітва пры Ларгсе паміж каралём Нарвегіі Хоканам IV і шатландскімі войскамі.
- 1323: Князь Гедзімін заключыў мір з рыжскім архібіскупам і магістратам Рыгі: межы ВКЛ і Лівонскага ордэна абвяшчаліся адкрытымі для гандлю і перамяшчэння людзей.
- 1413: Заключаная Гарадзельская унія паміж Польшчай і ВКЛ.
- 1836: Чарлз Дарвін вярнуўся з кругасветнага падарожжа на караблі «Бігль».
- 1869: Нарадзіўся Махатма Гандзі, ідэолаг і адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызваленчага руху Індыі.
- 1870: Рым зрабіўся сталіцай аб’яднанай Італіі.
- 1915: У ходзе Першай сусветнай вайны германская армія заняла Вільню.
- 1968: Створаны Нацыянальны парк Рэдвуд (ЗША).