Шаблон:Падзеі 5 жніўня
Буркіна-Фасо: Дзень незалежнасці
- 642: У бітве пры Мазерфельдзе Пенда кароль Мерсіі, апошні паганскі кароль англасаксаў, перамагае хрысціянскага караля Освальда Нартумбрыйскага. У гэтай бітве Освальд загінуў, пазней прылічаны да святых.
- 1262: Войскі Міндоўга і Шварна нанеслі паражэнне мазавецкаму рыцарству пад Длугасёдламі.
- 1392: Паміж Ягайлам і Вітаўтам заключана Востраўскае пагадненне, паводле якога Вітаўту перадавалася ўлада ў Вялікім княстве Літоўскім.
- 1506: Адбылася бітва пад Клецкам, войска Крымскага ханства разбіта арміяй ВКЛ.
- 1529: Скончылася Другая італьянская вайна.
- 1619: У час Трыццацігадовай вайны адбылася бітва пры Вестэрніцэ.
- 1772: Адбыўся першы падзел Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстра-Венгрыяй.
- 1918: Пачалося леваэсэраўскае Аршанскае паўстанне.
- 2013: Пачалася этнаграфічная экспедыцыя «Горкі-2013», арганізаваная Студэнцкім этнаграфічным таварыствам.