Аршанскае паўстанне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Аршанскае паўстанне 1918 — паўстанне, якое адбылося 5 — 6 жніўня, найбуйнейшае ў ланцугу леваэсэраўскіх мацяжоў 1918 года.

Повадам паслужыла адпраўка чырвонаармейцаў на Усходні фронт. Кіраўнікі паўстання — мясцовыя эсэры Буевіч, Петражыцкі, Іваноў. Большасць чырвонаармейцаў Невельскага, Аршанскага пяхотнага, 1-га Беларускага коннага палкоў, артдывізіёна былі з мясцовых сялян, якія лічылі найпершай задачай барацьбу з нямецкімі акупантамі. Да іх далучыліся чырвонаармейцы Стайкаўскага і Сенненскага палкоў. Паўстанцы выступілі супраць улады Саветаў, Брэсцкага міру 1918 года. Аршанскі Савет рабочых, чырвонаармейскіх і сялянскіх дэпутатаў быў ліквідаваны, як орган улады створаны рэўкам.

Паўстанне задушылі чырвонаармейскія часці з Віцебска пад кіраўніцтвам С. Крылова і Смаленска пад камандаванне Я. Адамовіча, конніца, 2 браневікі, атрад чэкістаў на чале з намеснікам старшыні ЧК Заходняй вобласці Я. Кромбергам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]