Шаблон:Падзеі 7 кастрычніка
- 1571: Марская бітва пры Лепанто паміж флотам Свяшчэннай Лігі і флотам Асманскай імперыі скончылася перамогай хрысціянскага флоту, канец асманскага валадарства на Міжземным моры
- 1601: Адбылося ўрачыстае асвячэнне касцёла Божага Цела ў Нясвіжы
- 1799: Армія Аляксандра Суворава падчас Швейцарскага паходу здзейсніла пераход праз хрыбет Панкіс
- 1826: У Масачусетсы адкрылі першую ў ЗША чыгунку
- 1879: У Вене заключаны Аўстра-германскі дагавор
- 1885: Нарадзіўся Нільс Бор, дацкі фізік, адзін з заснавальнікаў квантавай механікі
- 1897: У Вільні створаны «Бунд» — Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі
- 1949: Абвешчана Германская Дэмакратычная Рэспубліка
- 1958: Сірыя і Егіпет ліквідавалі свае ўрады, стварыўшы адзіны ўрад Аб’яднанай Арабскай Рэспублікі
- 1977: Прынята новая Канстытуцыя СССР
- 1982: У Нью-Ёрку адбылася прэм’ера мюзікла «Коткі»
- 1988: У Рызе ўпершыню з 1940 года ўзняты латвійскі сцяг
- 2001: ЗША распачалі вайсковую аперацыю ў Афганістане