Пладовае цела грыба дасягае вышыні 10 і болей сантыметраў. Шапка дыяметрам 2—3 см, званочкападобнай формы, звіліста-складчатая або маршчакаватая, у верхавінцы прырослая да ножкі. Колер шапкі звонку жаўтавата-буры або вохрымта-карычніевы, знізу — белаваты. Краі шапкі свабодныя. Ножка да 14 см у даўжыню і да 2 см у дыяметры, цыліндрычная, злёгку патоўшчаная каля асновы, пустая, белая, пакрытая дробнымі лускавінкамі. Мякаць тонкая, без асаблівага паху і смаку. Сумкі з двума спорамі. Споры падоўжана-эліптычнай формы, гладкія, жаўтаватыя або бясколерныя.
Грыб распаўсюджаны ва ўмеранай зоне Паўночнага паўшар’я. Сапратроф. Расце паасобку і групамі ў на глебе ў светлых [лісцевых лясах, на ўзлесках і палянах. Пладовыя целы з’яўляюцца ў красавіку—маі.
Малавядомы ўмоўна-ядомы грыб нізкая якасці. Спажыванне свежага грыба магчыма толькі пасля папярэдняга адварвання са зліццём вады.
Зноскі
↑Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур/Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986.—583 с., іл.— 10 000 экз.
Сяржаніна Г. І.Шапачка//Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур/Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986.— С.368.—583 с., іл.— 10 000 экз.