Шапкавы грыб

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Шапкавыя грыбы)
Грыб-парасон пярэсты.

Шапкавыя грыбы, шапачкавыя грыбы ўтвараюць пладовыя целы, падзеленыя на шапачку і ножку.

Пладовае цела грыба служыць для ўтварэння, аховы і распаўсюджвання мікраскапічных спор, якія неабходны для размнажэння. Яны знаходзяцца ў трубачках, на пласцінках, шыпіках або складках ніжняй паверхні шапачкі. Ножка пладовага цела служыць яму апорай. У адных шапачкавых грыбоў (сыраежка, рыжык, баравік, падбярозавік і інш.) споры выспяваюць пад шапачкай адкрыта, у іншых (шампіньён, мухамор, масляк і інш.) яны спачатку ахаваны пакрывалам, якое пазней разрываецца. Пакрывала пасля разрыву пакідае кольца на ножцы, чахол каля яе асновы, махры і лускавінкі на паверхні шапачкі.

Пладовыя целы шапачкавых грыбоў рэдка жывуць больш за тыдзень. Яны ўтвараюць споры і потым загніваюць, радзей засыхаюць або расплываюцца ў слізістую масу. Грыбніца (міцэлій) можа жыць некалькі гадоў.

Утварэнню вялікай колькасці пладовых цел і хуткаму росту грыбоў спрыяюць цяпло і вільгаць. Рэзкія ваганні тэмпературы паветра не спрыяюць развіццю грыбоў, а засуха або залішняя вільгаць могуць выклікаць поўнае спыненне іх росту. Пры неспрыяльных умовах міцэлій можа перайсці ў стадыю спакою: ён страчвае ваду, каб перанесці засуху ці мароз.

Міцэлій многіх шапачкавых грыбоў утварае мікарызусімбіёз з каранямі пэўных раслін, аплятаючы іх. Грыб пры такім сімбіёзе атрымлівае ад расліны арганічныя рэчывы, а сам пастаўляе расліне ваду і мінеральныя солі. Большасць грыбоў, якія ўтвараюць мікарызу, без кантакту з каранямі раслін не даюць пладовых цел.

Шапачкавыя грыбы бываюць ядомымі і ядавітымі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Біялогія: вучэб. дапам. для 7-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / В. М. Ціхаміраў і інш.; пад рэд. В. М. Ціхамірава; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — Мн.: Нар. асвета, 2010. — 199 с.: іл. ISBN 978-985-03-1340-9.