Шафа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Шафа для адзення, 1900

Шафа (ад сярэднявечн. ням. schaf -- шафа) -- мэблевы выраб, пераважна з дзверцамі, для захоўвання прадметаў рознага функцыянальнага прызначэння, са скрынкамі (шуфлядамі) або без іх.

Кухонная шафа[правіць | правіць зыходнік]

Стол-шафа

Кухонная шафа — шафа для захоўвання прадметаў кухоннага і гаспадарчага ўжытку.

Разнавіднасцямі яе з'яўляюцца кухонная шафа-стол — шафа з рабочай паверхняй для гатавання ежы, навясная шафа -- шафа над рабочай паверхняй для захоўвання спецый, шафа пад мыйку -- шафа для размяшчэння мыйкі і памыйнага вядра.

Шафа для адзення і бялізны[правіць | правіць зыходнік]

Ёсць у двух форм-фактарах:

  • Камод -- невысокая шафа са скрынямі і паверхняй, на якую можна ставіць розныя рэчы.
  • Высокая шафа, якая звычайна мае трубу, каб вешаць касцюмы.

Іншыя віды шафаў[правіць | правіць зыходнік]

  • шафа для посуду
  • шафа для кніг
  • шафа пад мыйку
  • шафа з вітрынай
  • шафа-перагародка (ням.: Raumteiler, фр.: Armoire-pilier) — шафа для раздзялення памяшкання на асобныя зоны.
  • насценная шафа
  • камбінаваная шафа -- шафа з аддзяленнямі і шуфлядамі для захоўвання прадметаў рознага прызначэння.
  • секрэтэр
  • сервант
  • тумба і г.д.