Смакавыя дабаўкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Спецыя)
Смакавыя дабаўкі — прыправы і спецыі.

Смакавыя дабаўкі да ежы ці прыправы — хімічныя рэчывы, асобныя часткі біялагічных прадуктаў расліннага паходжання і іх сумесі, прызначаныя для паляпшэння смакавых і араматычных якасцяў гатуемых прадуктаў харчавання і гатовых страў. Смакавыя дабаўкі могуць спрыяць паляпшэнню пераварвання і засваення ежы, а таксама магчымасці яе працяглага захоўвання. Звычайна вылучаюцца наступныя смакавыя дабаўкі: спецыі, закрасы, соусы і затаўкі.

  • Спецыямі звычайна называюць вострыя і духмяныя смакавыя дабаўкі такія як каляндра, гваздзік, горкі перац і інш.;
  • Закрасамі называюцца смакавыя дабаўкі якія не пахнуць і звычайна ўзмацняюць толькі смакавыя якасці страў — соль, цукар, глутамінат натрыю, лімонная кіслата;
  • Соусы — вялікі клас гатовых да ўжывання прадуктаў, якія з’яўляюцца смакавымі дабаўкамі кетчуп, гарчыца, хрэн і інш.;
  • Затаўкамі называюць алейныя сумесі, такія як алей з гарчыцай, зялёны, анчоўсны, ракавы і г. д. Затаўкамі таксама называюць самакавыя дабаўкі для свінога сала[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]