Максім Сяргеевіч Сазонаў
| Нарадзіўся |
16 ліпеня 1996[1] (29 гадоў) |
||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Грамадзянства | |||||||||||||||||||
| Альма-матар | |||||||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Максім Сяргеевіч Сазонаў (нар. 16 ліпеня 1996, Расоны, Віцебская вобласць, Беларусь) — беларускі баскетбаліст. Цяжкі форвард. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У дзяцінстве гуляў у футбол і валейбол, узімку хадзіў на лыжах і захапляўся хакеем. У трэцім класе запісаўся ў спартыўную секцыю па валейболе і лёгкай атлетыцы. Першым трэнерам быў Дзмітрый Яўгенавіч Мацвееў. Пасля сёмага класа працягнуў навучанне ў гімназіі ў пасёлку Лужасна Віцебскага раёна на аддзяленні баскетбола. Пасля заканчэння гімназіі паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры і спорту, там яго заўважылі сталічныя трэнеры і запрасілі ў баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск».
У лістападзе 2023 года далучыўся да баскетбольнага клуба 3х3 «Шахцёр» (Салігорск)[3].
Выступаў за юнацкую (2012) і моладзевую (2014—2016) зборную Беларусі. У складзе мужчынскай зборнай Беларусі па фіджытал-баскетболе стаў сярэбраным прызёрам Гульняў БРІКС-2024 у Казані[4].
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]- 2013—2016 — Цмокі-Мінск-2
- 2016—2017 — ЦАР-Барысфен (Магілёў)
- 2017 — БДЭУ-ГрандПрынт (Мінск)
- 2017—2018 — Цмокі-Мінск
- 2017—2019 — Цмокі-Мінск (рэзервовая каманда)
- 2019—2023 — Гродна-93
- 2025 — Імпульс-БДУІР (Мінск)
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіён Беларусі (1): 2017/2018.
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2022/2023.
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 2013/2014, 2018/2019, 2019/2020, 2021/2022.
Уладальнік Кубка Беларусі (1): 2017.
Фіналіст Кубка Беларусі (2): 2021, 2022.
Зноскі
- ↑ а б Maksim Sazonau // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
- ↑ ПАЛОВА-2024. «ПРЫГАЖУНІ» И «ШАХТЕР-СОЛИГОРСК» – ЧЕМПИОНЫ БЕЛАРУСИ ПО БАСКЕТБОЛУ 3Х3
- ↑ БК «ШАХТЁР» – БАЗОВАЯ КОМАНДА МУЖСКОЙ НАЦКОМАНДЫ 3Х3
- ↑ ИГРЫ БРИКС. СБОРНАЯ БЕЛАРУСИ – ВИЦЕ-ЧЕМПИОН МЕЖДУНАРОДНЫХ СОРЕВНОВАНИЙ
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 16 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1996 годзе
- Нарадзіліся ў Расонах
- Выпускнікі БДУФК
- Ігракі «Цмокі-Мінск-2»
- Ігракі «Барысфена» Магілёў
- Ігракі «БДЭУ-ГрандПрынт» Мінск
- Ігракі «Цмокі-Мінск»
- Ігракі «Гродна-93»
- Ігракі «Імпульса-БДУІР»
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Баскетбалісты паводле алфавіта
- Баскетбалісты Беларусі
- Кандыдаты ў майстры спорту Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе U-20