Шацкая воласць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шацкая воласць
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1860-я
Дата скасавання 17 ліпеня 1924

Шацкая воласць — адміністрацыйная адзінка ў складзе Ігуменскага павета Мінскай губерні, існавала да 1924 года. Адміністрацыйны цэнтр — мястэчка Шацк.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Карта валасцей Мінскай губерні, 1892 г.

Шацкая воласць утворана пасля 1861 года. У 1880-я гады ўключала 7 сельскіх грамад (Задашчанскае, Кавалевіцкае, Слабодскае, Старынкаўскае, Талкачоўскае, Хатлянскае, Шацкае), 18 населеных пунктаў (найбуйнейшыя — Шацк, Вяркалы)[1].

Караванчык з мястэчка Шацк у Жыціне, 1911 г. Фота І. Сербава.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай воласць абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (польск.: Gmina Szack; Ігуменскі павет, Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Скасавана 17 ліпеня 1924 года ў сувязі з утварэннем Менскай акругі і падзелам на раёны.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1880-я гады — 5677 жыхароў[1]
  • 1919 год — 10 065 жыхароў[2]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Памяць 2003, с. 53.
  2. Spis ludności na terenach administrowanych przez Zarząd Cywilny Ziem Wschodnich z mapą, Eugenjusz Romer, Lwów-Warszawa, 1919.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]