Перайсці да зместу

Шацкі бой (1943)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шацкі бой
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна
physical
Шацкі бой
Шацкі бой
Дата 1415 лістапада 1943
Месца Шацк, Ковельскі раён, Валынская вобласць, Украіна
Праціўнікі
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Партызанскі атрад імя Жукава Трэці рэйх гарнізон пас. Шацк
Сілы бакоў
3 роты 80 салдат і афіцэраў гарнізона
350 чал. «шума»

Шацкі бой паміж савецкім партызанскім атрадам імя Жукава партызанскай брыгады імя Сталіна і нямецкім акупацыйным гарнізонам у пас. Шацк Любамльскага раёна (Валынская вобласць) Украінскай ССР адбыўся ў ноч з 14 па 15 лістапада 1943 года.

Гарнізон[правіць | правіць зыходнік]

Пастаянны гарнізон пасёлка Шацк налічваў 80 нямецкіх салдат і афіцэраў. Апорныя пункты гарнізона былі абнесены калючым дротам, па перыметры абароны збудавана некалькі кулямётных дзотаў.

У пачатку лістапада 1943 года партызаны брыгады імя Сталіна атрымалі звесткі аб тым, што нямецкія акупацыйныя ўлады ўзброілі і размясцілі ў казармах гарнізона каля 350 рабочых, вывезеных з Данбаса, і маюць намер выкарыстаць іх пад сваім наглядам у барацьбе з савецкімі партызанамі.

Бой[правіць | правіць зыходнік]

Партызанскі атрад імя Жукава ў складзе рот пад кіраўніцтвам камандзіра атрада В. У. Каткова з 12 лістапада 1943 года у 2 начныя пераходы прайшоў каля 50 км і ўвечары 14 лістапада скрытна выйшаў да рубяжоў атакі на гарнізон. Каб пазбегнуць страт ад уласнага агню ў начным баі,кожнай роце былі дакладна ўказаны аб’екты і напрамак атакі.

Імклівым і бясшумным кідком партызаны пераадолелі загароды з дроту, акружылі казармы і па сігнале абрушылі на казармы кулямётна-аўтаматны агонь, а потым уварваліся ў іх. Больш за 100 «шума» адразу ж здаіся і перайшлі на бок партызан, але гарнізон працягваў упартае супраціўленне. Амаль усе кулямётныя кропкі праціўніка былі знішчаны гранатамі. Доўга трымаўся дзот у складзе з боепрыпасамі, з якога вялі агонь 4 нямецкія салдаты.

Гераічны ўчынак здзейсніў у гэтым баі камсамолец камандзір аддзялення М. П. Рубель. Ён прарваўся дасклада з боепрыпасамі і гранатамі знішчыў яго і кулямётны разлік гарнізона, ахвяруючы сабою. З гарнізона ўдалося выратавацца толькі 25 салдатам і афіцэраў. Партызаны захапілі вялікую колькасць боепрыпасаў, 72 кавалерыйскія кані, павозкі, сёдлы, харчаванне, казармы спалілі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Пасэ, У. С. Шацкі бой 1943 // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 637. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.