Дапаможная паліцыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дапаможная паліцыя
Hilfspolizei, Hipo
Гады існавання люты — жнівень 1933
Краіна Сцяг Германіі Веймарская рэспубліка
Падпарадкаванне Сцяг Нацысцкай Германіі НСДАП
Тып ваенізаваная арганізацыя
Складаецца з СС, СА, колішнія чальцы арганізацыі «Стальны шлем»
Функцыі дапамога рэгулярнай паліцыі, пераслед камуністаў
Колькасць каля 40.000
Дыслакацыя Прусія, потым уся Германія

Дапаможная паліцыя (ням.: Hilfspolizei, скарочана Hipo) — ваенізаваная арганізацыя ў Трэцім рэйху, існавала з лютага па сярэдзіну жніўня 1933 года ў Прусіі і ў іншых землях Трэцяга рэйха. Уключала ў сябе сябраў СС, СА і калішніх сябраў арганізацыі «Стальны шлем». Дапаможная паліцыя згуляла значную ролю у захопе ўлады НСДАП у Германіі і цэнтральную ролю ў тэрарыстычнай ліквідацыі палітычных апанентаў, якія былі арыштаваныя і дэпартаваныя. Пасля расфармавання значная частка «дапаможных паліцыянтаў» стала служыць у ахове канцлагераў і ў паліцыі парадку.

На акупаваных тэрыторыях дапаможная паліцыя фармавалася, як правіла, з добраахвотнікаў, ваеннапалонных (перш за ўсё, у буйных гарадах) і мясцовага насельніцтва. Падобныя паліцэйскія арганізацыі існавалі ва ўсіх акупаваных краінах. Адрозніваліся значнай разнастайнасцю форм арганізацыі (шуцманы, самаабарона, сіняя паліцыя і іншыя).

У беларускай, украінскай і рускай мовах за чальцамі такіх калабарацыянісцкіх паліцэйскіх органаў замацавалася размоўная зневажальная назва «паліцай» (у множным ліку — «паліцаі»).

У Германіі (1933)[правіць | правіць зыходнік]

Дапаможная паліцыя была створаная 22 лютага 1933 года Германам Герынгам, які быў незадоўга да гэтага назначаным міністрам унутраных спраў Прусіі, для аказання дапамогі рэгулярнай паліцыі ў падтрыманні парадку і пераследавання камуністаў, якія абвінавачваліся ў падпале Рэйхстага.[1] Арганізацыя хутка распаўсюдзілася з Прусіі на іншыя германскія дзяржавы, што было адобрана Наказам Гітлера аб падпале Рэйхстага.

Кадравы паліцэйскі (злева) і «дапаможны» пры патруляванні вуліц Берліна (сакавік 1933)

Падраздзяленні былі ўкамплектаваныя, галоўным чынам, удзельнікамі «Sturmabteilung (SA)» і «Allgemeine SS» і насілі форму SA ці SS з белымі нарукаўнымі павязкамі. Лічыцца, што падраздзяленні дапаможнай паліцыі налічвалі 25 000 сябраў СА і 15 000 СС.[2] У падраздзяленні дапаможнай паліцыі таксама былі ўключаныя сябры ветэранскай арганізацыі «Саюз франтавікоў Стальны шлем» (ням.: Stahlhelm, Bund der Frontsoldaten). Фармаванні праводзілі ці арганізоўвалі шматлікія жорсткія напады на праціўнікаў нацыстаў, імі напачатку камплектаваліся канцэнтрацыйныя лагеры Калумбія  (ням.)[3] і Даўхаў[4]. З гэтага фармавання выраслі пасля «SS-Totenkopfverbände».[5] Дапаможная паліцыя была расфармаваная ў жніўні 1933 года ў сувязі з міжнароднымі пратэстамі, з прычыны парушэння з яе стварэннем палажэнняў Версальскай дамовы аб раззбраенні Германіі, у сувязі з ростам недаверу Адольфа Гітлера да СА, а таксама ў сувязі з тым, што падобныя фармаванні перараслі свае першапачатковыя мэты ў выніку ўстанаўлення новага нацысцкага рэжыму.[6][7]

На акупаваных тэрыторыях[правіць | правіць зыходнік]

Віды фармаванняў дапаможнай паліцыі[правіць | правіць зыходнік]

Усе органы дапаможнай паліцыі не былі самастойнымі і падпарадкоўваліся нямецкім паліцэйскім кіраўніцтвам на акупаваных тэрыторыях. Мясцовыя адміністрацыі (гарадскія і сельскія ўправы) займаліся толькі адміністрацыйным падтрыманнем дзейнасці паліцыі — фармаваннем, выплатай даравання, давядзеннем да іх звесткі распараджэнняў нямецкай улады і г. д. Тэрмін «дапаможная» падкрэсліваў несамастойнасць паліцыі ў адносінах да немцаў.[8] Не было нават аднастайнай назвы — акром «дапаможная паліцыя» (ням.: Hilfspolizei), выкарыстоўваліся і такія, як «мясцовая міліцыя» (ням.: Ortsmilitz), «ахоўная паліцыя» (паліцыя грамадскай бяспекі, (ням.: Schutzpolizei, «шупа»), «служба парадку» (ням.: Ordnungsdienst), «жыдоўская паліцыя» (ням.: Judischer Ordnungsdienst), «грамадзянскае апалчэнне» (ням.: Bürgerwehr), «мясцовае апалчэнне» (ням.: Heimwehr), «самаабарона» (ням.: Selbstschutz).

Гаўптвахмістр паліцыі парадку Фолькман, кіраўнік раённага щуцманскага паста Зарог (Украіна) дае ўказанні сваім падначаленым, снежань 1942.
Нямецкі дзяржаўны архіў (Bundesarchiv), здымак 121—1500

Асаблівымі падраздзяленнямі паліцыі з’яўляліся гэтак званыя «шуцманшафты», «шума» (ням.: Schutzmannschaft, скар. Schuma — ахоўная каманда) — карныя батальёны, якія фармаваліся, як правіла, з мясцовага насельніцтва і ваеннапалонных і якое дзейнічала пад непасрэдным камандаваннем немцаў і разам з іншымі нямецкімі часцямі. Пазней некаторыя часці ўвайшлі ў склад СД і СС. Выконвалі шырокае кола задач ад антыпартызанскай дзейнасці (у тым ліку карныя), аховы канцэнтрацыйных лагераў і да ўдзелу ў акцыях па «канчатковым вырашэнні жыдоўскага пытання». Агульная колькасць шуцманшафту ў канцы 1941 года блізу 45 000 чалавек,[9] а пад канец 1942 року ўжо амаль 300 тысячаў.[10][11]

Апрача гэтага, дапамога ў барацьбе з партызанамі і схованымі у лясах жыдамі аказваліся гэтак званыя «злучэнні па барацьбе з бандамі» (ням.: Bandenkampfverbände). Гэтыя злучэнні прадстаўлялі сабой выканаўчыя суполкі змешанага складу з вайскоўцаў вермахта, СС, паліцэйскіх і іншых «усходніх памочнікаў» (ням.: Ost-Hilfswilligen, Hiwis, хіві). Паўнамоцтвы па фармаванні ўказаных суполак былі прадстаўлены кіраўніку «злучэнняў па барацьбе з бандамі», якім быў кіраўнік СС і паліцыі суполкі армій Цэнтр, групенфюрар СС Эрых фон Бах.

На канец 1942 года колькасць злучэнняў па барацьбе з бандамі складала 14 953 немцы і 238 105 «усходніх памочнікаў».

У шэрагу рэгіёнаў паліцэйскія функцыі, з санкцыі нямецкіх улад, выконвалі вайсковыя ці паўпартызанскія злучэнні калабарацыяністаў. У Палессі гэтую ролю гуляла «Палеская сеч» Тараса Бульбы-Бараўца, на захадзе Расеі − «Руская вызваленчая народная армія» Браніслава Камінскага і 1-я руская нацыянальная брыгада СС «Дружына» Уладзіміра Гіля.

Форма і знакі адрознення[правіць | правіць зыходнік]

Форма адзежы і знакі адрознення для сябраў дапаможнай паліцыі выкарыстоўваліся непаслядоўна. Першапачаткова супрацоўнікі дапаможнай паліцыі насілі белыя павязкі з надпісам «Polizei» («Паліцыя») (ці наогул без гэткай), ад чаго ў беларускай і іншых мовах з’явілася іх зняважліва-пагардлівая назва «паліцай». Ва ўсім іншым іх форма адзення была адвольнай (напрыклад, яны маглі насіць савецкую вайсковую форму ці мундзіры іншых краін, занятых Германіяй — такіх, як Чэхаславакія ці Польшча — са знятымі знакамі адрознення).

Бліжэй да канца 1941 года ў шэрагу рэгіёнаў у паліцаяў з’яўляецца свая форма і знакі адрознення, у тым ліку знакі для адрознівання паліцыі паводле рэгіёнаў.

На тэрыторыі акупаваных абласцей Расеі дапаможная паліцыя насіла мундзіры вермахта са знакамі адрознення «ўсходніх батальёнаў» і трохкутнай нашыўкай з літарамі OD (ням.: Ordnungsdienst, «служба парадку») на рукаве. Менавіта такую форму носіць паліцыя ў нямецкім прапагандысцкім фільме «Нашы сябры» (1943).[12]

На тэрыторыі Рэйхскамісарыята Украіна паліцыя насіла чорную форму са светлымі каўнярамі і гальштукамі. Капелюшом была пілотка ці кепі ўлетку, футравая шапка — зімой. Радавы склад меў нарукаўныя нашыўкі, сяржанты і камандзіры (не вышэй за гаўптмана) — на каўняры. На Украіне паліцаі нярэдка насілі жоўта-блакітныя стужкі і/ці трызубцы на капелюшах, аднак іх нашэнне перыядычна то забаранялася, то ізноў дазвалялася.

Беларуская народная самапомач ў Генеральнай акрузе Беларусь насіла нямецкую форму з уласнымі знакамі адрознення.

У Польшчы (на тэрыторыі Генерал-губернатарства) паліцаяў празвалі «цёмна-сінімі» (польск.: granatowa policja) за колер мундзіраў.

У Генеральнай акрузе Летува капралы паліцыі насілі цёмна-сінія капелюшы з жоўтым кантом.

Сябры шуцманшафтаў насілі нямецкую вайсковую форму са знакамі адрознення «ўсходніх батальёнаў»([1] Архівавана 22 жніўня 2014.), на рукаве мелі нашыўку з надпісам «Treu Tapfer Gehorsam» — «Верны, Храбры, Паслухмяны».

Абыходжанне з насельніцтвам[правіць | правіць зыходнік]

Большасць фарміраванняў дапаможнай паліцыі «адрознівалася» ўдзелам у ваенных злачынствах і расправах над мірным насельніцтвам.

Зводны даклад брыгадэфюрара СС Вальтэра Шталекера ад 15 кастрычніка 1941 года:

«З самага пачатку чакалася, што адны толькі пагромы не вырашаць жыдоўскую праблему ў Остландзе. Мэтай аперацый зачысткі, якія праводзіліся паліцыяй бяспекі ў адпаведнасці з асноўнымі загадамі, было найболей дбайнае знішчэнне жыдоў».[13]

З ліста інспектара па ўзбройванні на Украіне ад 2 снежня 1941 года:

«Некаторы час жыдоўскае насельніцтва не чапалі пасля сканчэння ваенных дзеянняў. Толькі праз некалькі тыдняў, калі-нікалі месяцаў, адмыслова вылучаныя часці паліцыі пачалі выконваць планамерныя расстрэлы жыдоў. Гэтыя дзеянні адбываліся, як правіла, у накіраванні з усходу на захад. Гэтае рабілася адкрыта з выкарыстаннем украінскай міліцыі, і, на жаль, у некаторых выпадках вайскоўцы германскай арміі таксама прымалі ў гэтым добраахвотны ўдзел. Гэтыя дзеянні распаўсюджваліся на мужчын, старыкоў, жанчын і дзяцей усіх узростаў і праводзіліся жудасным чынам… Прыкладна ад 150 да 200 тысяч жыдоў было вынішчана ў той частцы Украіны, якая ўваходзіла у рэйхскамісарыят. Ніякай ўвагі не звярталася на цікавасцi эканомікі…»

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. {{{загаловак}}}. — 1990. — ISBN 978-0-85045-944-9.
  2. {{{загаловак}}}. — 1998. — ISBN 978-0-7603-0538-6.
  3. {{{загаловак}}}. — 2005. — ISBN 978-0-521-83416-2.
  4. {{{загаловак}}}. — 1976. — ISBN 90-279-7651-1.
  5. {{{загаловак}}}. — 2004. — ISBN 0-7603-2068-3.
  6. {{{загаловак}}}. — 2006. — ISBN 978-1-84603-068-0.
  7. {{{загаловак}}}. — 2002. — ISBN 0-521-52287-0.
  8. Фотокартотека чинов шуцманшафта. РГВА (Ф. 1323k, Оп. 2, Д. 289)
  9. Schiessl, Christoph (2009). The Search for Nazi Collaborators in the United States (PhD thesis). ProQuest. ISBN 9781109090079.
  10. Dean, Martin (2003). Collaboration in the Holocaust: Crimes of the Local Police in Belorussia and Ukraine, 1941-44. Palgrave Macmillan. ISBN 9781403963710.
  11. Arad, Yitzhak (2009). The Holocaust in the Soviet Union. University of Nebraska Press. ISBN 9780803222700.
  12. https://www.youtube.com/watch?v=kOnxVxDFY8A
  13. Ezergailis A. The Holocaust in Latvia: 1941—1944 — Riga: The Historical Institute of Latvia, 1996.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]