Паўночны рух супраціву
Паўночны рух супраціву | |
---|---|
шведск.: Nordiska motståndsrörelsen фінск.: Pohjoismainen vastarintaliike нарв.: Nordiske motstandsbevegelsen | |
Лідар | Сімон Ліндберг |
Заснавальнік | Клас Лунд |
Дата заснавання | 1 снежня 1997 |
Штаб-кватэра | |
Краіна | |
Ідэалогія |
Нацыянал-сацыялізм Скандынавізм Этнаплюралізм Еўраскептыцызм Антыкамунізм Антысіянізм |
Месцаў у Ленах |
0 / 1662 |
Месцаў у Рыксдаге |
0 / 349 |
Месцаў у Еўрапарламенце |
0 / 20 |
Партыйны друк | Nationellt Motstånd |
Сайт |
nordfront.se (шведск.) vastarinta.com (фін.) frihetskamp.net (нарв.) nordfront.dk (дацк.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паўночны рух супраціву (шведск.: Nordiska motståndsrörelsen; NMR, фін. Pohjoismainen vastarintaliike; PVL, нарв. Nordiske motstandsbevegelsen; NMB) — паўночнаеўрапейская нацыянал-сацыялістычная арганізацыя і шведская партыя якая ставіць мэтай з дапамогай рэвалюцыі стварыць паўночнаеўрапейскую нацыянал-сацыялістычную рэспубліку, якая складаецца з Швецыі, Фінляндыі, Нарвегіі, Даніі, Ісландыі, і магчыма таксама краін Прыбалтыкі.[1][2]
На гэты момант Паўночны рух супраціву ўключае ў сябе Шведскі рух супраціву (Svenska motståndsrörelsen[3]), Фінскі рух супраціву (Suomen vastarintaliike[4]), нарвежскі рух супраціву (Den norske motstandsbevegelsen[5]) і дацкі рух супраціву (Den Danske Modstandsbevægelse[6]).
Арганізацыя пабудавана на выразнай іерархіі і дысцыпліне[7]. Заснавальнік арганізацыі Клас Лунд, вядомы таксама тым, што стаяў ля вытокаў арганізацыі Vitt Ariskt Motstånd (Белы арыйскі супраціў). На дадзены момант лідарам арганізацыі з'яўляецца Сімон Ліндберг пад ім савет кіравання, у які ўваходзяць: Эміль Хагберг (міжнародны прадстаўнік і каардынатар кіраўнікоў рэгіянальных вочак), Фрэдрык Вейделанд (паліттэхнолаг і галоўны рэдактар анлайн-газеты Nordfront) і Пэр Эберг (лідар палітычнай партыі, утворанай у рамках арганізацыі).
У кастрычніку 2014 года было аб'яўлена што Шведскае аддзяленне арганізацыі створыць палітычную партыю. Партыя з'яўляецца «парламенцкім крылом» арганізацыі, а яе лідар Пэр Эберг. Партыю прадставілі 5 верасня 2015.[8]
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У сярэдзіне 90-х з турмы выйшлі былыя сябры белага арыйскага супраціву, што і паслужыла штуршком для стварэння руху супраціву[9]. У снежні 1997 былымі сябрамі National Ungdom (нацыянальная моладзь), супрацоўнікамі газеты Folktribunen (Народная трыбуна) і былымі сябрамі белага арыйскага супраціву быў створаны шведскі рух супраціву.
У 2003 годзе аб'ядналіся шведская і нарвежская арганізацыя, пасля чаго рух супраціву стаў больш ваяўнічы ў сваіх выказваннях. У 2006 спыніла існаванне моладзевае крыло арганізацыі Nationell Ungdom (нацыянальная моладзь). Следам за моладзевым крылом, перастала існаваць і нарвежская арганізацыя, але ненадоўга, у 2010 яна зноў аднавіла працу, і існуе па гэты дзень. Фінскае аддзяленне з'явілася ў 2006-2007 гадах, а ў 2013, пазней за ўсіх, з'явілася дацкае аддзяленне. Такім чынам, на сённяшні дзень, існуе чатыры аддзялення арганізацыі: у Швецыі, Нарвегіі, Фінляндыі і Даніі, якія ўсе разам складаюць адзінае цэлае — паўночны рух супраціву. У выпуску радыё Nordfront ад 25-га сакавіка таксама гаварылася пра магчымасць з'яўлення Ісландскага крыла арганізацыі[10].
Ідэалогія
[правіць | правіць зыходнік]Мэты і метады
[правіць | правіць зыходнік]Паўночны рух супраціву вызначае сябе да нацыянал-сацыялістычнаму светапогляду.[11][12][13].
Згодна шведскай службе дзяржаўнай бяспекі, мэта арганізацыі — усталяваць таталітарнае кіраванне з дапамогай рэвалюцыі[14]. Арганізацыя ж сама апісвае гэта крыху інакш:
Нягледзячы на тое, што рух супраціву імкнецца стварыць дзяржаву з аўтарытарным урадам, у нашых планах таксама развіццё свабод і дэмакратыі. Паўночнаеўрапейскія нацыянал-сацыялістычная рэспубліка, безумоўна, будзе дзяржавай з моцным лідарам, але адначасова і дэмакратыяй.
Арганізацыя адкрыта заяўляе, што для дасягнення мэты спатрэбіцца кровапралітная барацьба[15]:
Ні адзін чалавек не можа стаць сябрам руху супраціву, калі той не гатовы сілай абараняць сябе, арганізацыю, альбо сваіх сяброў ... баязліўцам і цярпілам ў нас няма месца. Ніхто не ўнікне свайго мужчынскага доўгу.
Міжнародныя адносіны
[правіць | правіць зыходнік]Паўночны рух супраціву падтрымлівае прыязныя адносіны з шэрагам нацыяналістычных партый Еўропы. Так, напрыклад, у лютым 2012-га года, сябра тады яшчэ Шведскага руху супраціву, Ніклас Фрост, узяў удзел у маршы нацыянальнага фронту Венгрыі[16]. У жніўні 2013 сябры ШРС прынялі ўдзел у трэніроўках якія праводзіліся нацыянальным фронтам Венгрыі. У лютым 2015 года сябры ПРС прынялі ўдзел у маршы ў памяць аб Хрысто Лукаве ў Балгарыі, які праводзіўся балгарскім нацыянальным рухам. У сакавіку 2015 года два сябры ПРС былі запрошаны ў Пецярбург на «міжнародны кансерватыўны форум», куды паехалі замест раней заяўленай «партыі шведаў»[17], з-за чаго ўдзел ПРС у форуме застаўся незаўважаным. У верасні таго ж года на праводзімыя ПРС «дні Паўночнай Еўропы» (швед. Nordendagarna), былі запрошаны сябры Рускага імперскага руху (РІД)[18], пасля чаго шэраг праўрадавых СМІ звінавацілі ПРС у супрацоўніцтве з Расіяй[19].
Арганізацыя і актывізм
[правіць | правіць зыходнік]Арганізацыя
[правіць | правіць зыходнік]Структура руху супраціву носіць строга іерархічны характар. Лідарам арганізацыі з'яўляецца Сімон Ліндберг, пад ім савет кіравання які складаецца з высокапастаўленых сяброў арганізацыі.
Краіна падзелена на сем зон, арганізацыя называе іх «Näste» (Швед. Гняздо). У кожнага гнязда-вобласці ёсць свой кіраўнік.[20] Унутры гнёздаў-абласцей, ёсць таксама лакальныя групы (Kampgrupp) у якіх у сваю чаргу ёсць свае кіраўнікі. Часта кіраўнік, адной з кампгруп у вобласці, з'яўляецца кіраўніком і ўсёй вобласці. Калі колькасць людзей у кампгрупе перавальвае за 10 чалавек, група падзяляецца на дзве, для вобласці гэта колькасць складае 40 чалавек, ці ж калі ў вобласці ўтварылася 4 кампгрупы.
- 1-е гняздо (Упсала лен, Стакгольм лен, Эстэргётланд, Лен Вестманланд, Эрэбру лен, Сёдэрманланд)[21]
- 2-е гняздо (Вестра-Гёталанд, Халанд лен)[22]
- 3-е гняздо (Сконэ лен, Блекінгэ лен)[23]
- 4-е гняздо (Емтланд, Вестэрнорланд, Еўлебарг)[24]
- 5-е гняздо (Даларна, Вермланд)[25]
- 6-е гняздо (Вестэрботэн, Нарботэн)[26]
- 7-е гняздо (Ёнчэпінг лен, Крунуберг, Кальмар лен, Готланд)[27]
У руху супраціву ёсць шырокі спектр розных скіраванасцяў, выдавецтва Nationellt motstånd (нацыянальны супраціў) выдае літаратуру, якая потым прадаецца на з'ездах арганізацыі і публічных мерапрыемствах. Таксама ў арганізацыі існуе дапамогу зняволеным актывістам «Fånghjälpen»[28], выдаецца газета Nationellt Motstånd «нацыянальны супраціў», і выкладваюцца фільмы на youtube канал «Motstånds media»[29].
Раней арганізацыя таксама выдавала газету Folktribunen (народная трыбуна).
Гуказапісвальная кампанія Nordland у свой час была цесна звязана з супрацівам, і ў пачатку 2000-х нават стала яе часткай.
Актывізм
[правіць | правіць зыходнік]Супраціў займаецца як унутрыарганізацыйнай, так і грамадскай дзейнасцю. Унутрыарганізацыйнай дзейнасці ставіцца сярод іншага: абавязковая трэніроўка баявымі мастацтвамі, дзейнасць рознага роду на прыродзе, ідэалагічная адукацыя. Грамадскі актывізм ж, уключае ў сябе рэгулярныя выхады на плошчы, дэманстрацыі, раздачы ўлётак, расклейкі афішай, налепак, устаноўка транспарантаў, плакатаў і сцягоў.
Рух супраціву вядзе сваю дзейнасць адкрыта, выступае супраць ананімнасці ў шэрагах актывістаў, і заклікае адкрыта заяўляць пра свае погляды.[30][31]
Варта таксама адзначыць што ў арганізацыі ёсць розная градацыя сяброўства, можна быць «stödmedlem» нешта падобна спачуваючым беспартыйным пад час камуністычнай рэвалюцыі ў Расеі, «medlem» паўнапраўны сябра арганізацыі і «aktivist». Зразумела ў розных сябраў арганізацыі розныя правы і абавязкі. Напрыклад актывісты абавязаны займацца баявымі мастацтвамі і выконваць пэўную колькасць працы, а сябры ж вызваляюцца ад актыўнай працы, але тым часам ім не даступныя зніжкі на прадукцыю выпусканую арганізацыяй, такую як напрыклад літаратура, адзенне з сімволікай арганізацыі і т. п.
Раз у год актывісты праходзяць тэст на фізічную сілу і цягавітасць, куды сярод іншага ўваходзіць і бой супраць дваіх супернікаў, у якім трэба выстаяць хвіліну і паказаць асновы валодання баявымі мастацтвамі. Калі актывіст не праходзіць тэст, ён аўтаматычна становіцца сябрам арганізацыі.
Выдавецтва нацыянальны супраціў і анлайн-крама
[правіць | правіць зыходнік]Пры Паўночным супраціве ёсць кніжнае выдавецтва «нацыянальны супраціў» (Швед. Nationellt Motstånd), якое выдае літаратуру звязаную ў першую чаргу з дзейнасцю арганізацыі.
Асноўны прадавец прадукцыі і літаратуры ў арганізацыі, з'яўляецца анлайн-крама nordfront förlag, якая акрамя прадукцыі звязанай з арганізацыяй, прадае таксама прадукцыю і іншых выдавецтваў, гуказапісваючых кампаній і фірмаў так ці інакш звязаных з тэматыкай нацыяналізму.
Меркаванне шведскай службы дзяржбяспекі аб руху супраціву
[правіць | правіць зыходнік]На думку шведскай службы дзяржаўнай бяспекі, рух супраціву — гэта арганізацыя, якая прадстаўляе найбольшую пагрозу ўнутранай бяспецы Швецыі. Па іх ацэнках, паўночны рух супраціву, з’яўляецца галоўнай арганізацыяй у асяроддзі белых нацыяналістаў у Швецыі. Арганізацыя пабудавана на выразнай іерархіі, з відавочнай мілітарысцкай тэматыкай. Служба дзяржаўнай бяспекі, таксама гаворыць аб тым, што да сяброў арганізацыі не раз выкарыстоўваліся дысцыплінарныя меры ў сувязі з учыненых імі злачынствамі.[14]
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Patriot.nu
- ↑ Sök | svenska.yle.fi Архівавана 8 студзеня 2020.
- ↑ Nordfront.se | Det fria nordens röst
- ↑ Kansallinen Vastarinta | Vastarintaliikkeen media Архівавана 31 сакавіка 2016.
- ↑ Frihetskamp(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2018. Праверана 26 красавіка 2016.
- ↑ Nordfront.dk | For Nordens Frihed
- ↑ Våldsam politisk extremism
- ↑ Motståndsrörelsen bildar parlamentarisk gren | Nordfront.se
- ↑ http://expo.se/research_smr.html Архівавана 17 кастрычніка 2007.
- ↑ https://www.nordfront.se/rn52-rapport-fran-island-ludvika-och-om-aipac-talet.smr
- ↑ Svensk nazism 1945-1995 Архівавана 1 ліпеня 2010. (шведск.)(швед.
- ↑ Nazister dömda för flera grova våldsbrott Архівавана 15 верасня 2017. (шведск.)(швед.
- ↑ Antisemitismen - den gränslösa konspirationsteorin (шведск.)(швед.
- ↑ а б [1] Архівавана 16 лістапада 2011. (шведск.)(швед.
- ↑ http://adaktusson.blog.mtgnewmedia.se/2009/05/12/exklusiv-intervju-med-forsta-avhopparen-fran-nazistgruppen-svenska-motstandsrorelsen/ Архівавана 27 чэрвеня 2009.
- ↑ https://www.nordfront.se/frost-i-budapest.smr
- ↑ https://www.nordfront.se/international-conservative-forum.smr
- ↑ https://www.nordfront.se/nordendagarna-2015.smr
- ↑ Svenska nazister backas upp av Ryssland | Per Gudmundson | SvD
- ↑ Motståndsrörelsen rekryterar | Nordfront.se
- ↑ Näste 1 – Mälardalen(недаступная спасылка). naste1.nordfront.se. Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2016. Праверана 13 лютага 2016.
- ↑ Näste 2 – Västra Götaland | En till WordPress-webbplats(недаступная спасылка). naste2.nordfront.se. Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2016. Праверана 13 лютага 2016.
- ↑ Näste 3 – Sydsverige | Nordiska Motståndsrörelsen(недаступная спасылка). naste3.nordfront.se. Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2016. Праверана 13 лютага 2016.
- ↑ Näste 4 – Södra Norrland | En till WordPress-webbplats(недаступная спасылка). naste4.nordfront.se. Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2016. Праверана 13 лютага 2016.
- ↑ Näste 5 – Dalarna | En till WordPress-webbplats(недаступная спасылка). naste5.nordfront.se. Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2016. Праверана 13 лютага 2016.
- ↑ Näste 6 – Norra Norrland(недаступная спасылка). naste6.nordfront.se. Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2016. Праверана 13 лютага 2016.
- ↑ Näste 7 – Småland(недаступная спасылка). naste7.nordfront.se. Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2016. Праверана 13 лютага 2016.
- ↑ Fånghjälpen informerar | Nordfront.se
- ↑ MotstandsMedia - YouTube
- ↑ Kontrast: Svenska Motståndsrörelsen: del 1 Архівавана 27 красавіка 2015.
- ↑ Anonymitet och hets | Nordfront.se