Перайсці да зместу

Швейцарскае плато

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Выгляд Швейцарскага плато з гары Пілатус

Швейцарскае плато (фр.: plateau suisse, ням.: Schweizer Mittelland) — пласкагор’е, якое распасціраецца ад Жэнеўскага возера на паўднёвым захадзе Швейцарыі да Бодэнскага возера на паўночным усходзе краіны.

Перадальаійскі краявы прагін запоўнены неаге­навай малас­ай і аддзяляе Аль­пій­скі араген ад Юр­скіх гор на паўночным за­ха­дзе. Назіраецца насоўванне Альпійскіх склад­каых зон з поўдня. Юрскія горы стромка абрываюцца ўступам вышынёй да 1000 м, які аддзяляе іх ад Швейцарскага пласкагор’я.

Тэрыторыя характарызуецца ўзгорыстым рэльефам з абсалютнымі вышынямі 400—2000 м. Паверхню пакрываюць магутныя тоўшчы ледавіковых адкладаў, пакінутыя альпійскімі ледавікамі: канцова-марэнныя валы, палі друмлінаў, нагрувашчванні доннай марэны і масы зандраў. Плато расчляецца далінамі шматлікіх рэк і буйнымі азёрнымі катлавінамі. Тут размешчаны вялікія азёры (Жэнеўскае, Неўшатэльскае, Цюрыхскае, Бодэнскае), такія рэкі як Аарэ і Рэйн у верхнім цячэнні, часткова тут знаходзіцца і басейн Роны.

Сярэдняя тэмпература студзеня на Швей­цар­скім пласкагор’і ад -0,5 °C (Цюрых) да 0,5 °C (Жэнева); сярэдняя тэмпература ліпеня 17-19 °C. Атмасферных ападкаў каля 1000 мм у год[1].

У натуральным глебава-раслінным покрыве тут некалі пераважалі дубова-букавыя лясы на буразёмах. Але прыродныя ландшафты амаль не захаваліся, тэрыторыя густа заселена. Плато займае прыкладна 30 % плошчы Швейцарыі, і на ім пражывае больш за дзве траціны насельніцтва краіны. Пераважная частка тэрыторыі занята пасевамі збожжавых, сеяных лугамі і пладовымі садамі. Найбольш цеплалюбівыя культуры, напрыклад вінаград, саджаюць па берагах азёр. Чвэрць пласкагор’я пакрыта лясамі.

Зноскі

  1. bigenc.ru(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 лістапада 2020. Праверана 11 снежня 2020.