Школа з Калодчына

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Школа з Калодчына
State museum of folk architecture and life, Belarus School.JPG
53°49′47,59″ пн. ш. 27°22′27,71″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Месцазнаходжанне Калодчына (першапачаткова),
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту
Тып будынка школа
Архітэктурны стыль беларускае народнае дойлідства
Дата пабудовы першая палова XX стагоддзя
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 612Г000382шыфр 612Г000382

Школа першай паловы XX стагоддзя з вёскі Калодчына Вілейскага раёна. Перанесена ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ў аграгарадку Азярцо (Мінскі раён), дзе прадстаўлена ў экспазіцыі «Цэнтральная Беларусь».

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Класны пакой
Школьная парта

Школа з'яўляецца тыповым збудаваннем сістэмы пачатковага вясковага навучання. Будынак невялікі, прамавугольны ў плане, з вальмавым дахам, накрытым дранкай. Цокаль з бутавага каменю. Сцены неашаляваныя, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Уваход вырашаны невялікім ганкам з навесам. Унутры драўлянымі сценамі падзелены на сенцы, класны пакой і кватэру настаўніцы. Кватэра складалася са спальні, залы і кухні.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]