Перайсці да зместу

Школа № 1 (Копішча)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сярэдняя школа № 1 вёскі Копішча
Заснавана 2020
Дырэктар Кацярына Алегаўна Шыўрына
Тып адукацыйная ўстанова[d]
Адрас в. Копішча, вул. Авіяцыйная, 2
Сайт newschool.by

Сярэдняя школа № 1 вёскі Копішча — дзяржаўная сярэдняя агульная ўстанова адукацыі ў в. Копішча.

Навучанне вядзецца на рускай мове.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Спраектавана ў 2017 годзе як «Школа Паветраплавальнікаў» у складзе жылога раёна Новая Баравая архітэктарамі Кацярынай Кавалёвай, Кірылам Скарыніным, Дзмітрыем Сергіенем з архітэктурнай студыі Level80 Architects у камандзе з Творчай майстэрняй архітэктара Штэймана Г. Р. і студыяй Zrobym architects. Тэматыка афармлення школы была натхнёная суседнім старым аэрадромам, на фасадах будынка па задумцы павінна была быць размешчана карту свету і партрэты асоб з гісторыі авіяцыі. Інтэр’еры архітэктары прапанавалі аформіць у духу аэравакзала[1].

З пункту гледжання аб’ёмна-планіровачнага рашэння, навучальны комплекс складаецца з двух навучальных карпусоў, злучаных фізкультурна-аздараўленчым комплексам. Натхнёныя дзіцячым садам з круглым дахам ад Tezuka architects, беларускія архітэктары спраектавалі для левага крыла закруглены эксплуатаваны дах, які мусіць стаць месцам адпачынку школьнікаў на перапынках[1].

Будаўніцтва школы пачалося ў 2018 годзе для жыхароў вёсак Капішча, Баравая, Дроздава, Валяр’янава і пасёлка Сонечны.

Школа адкрыта 1 верасня 2020 года.

Кіраўнікі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]