Міханавіцкая сярэдняя школа
Міханавіцкая сярэдняя школа | |
---|---|
Заснавана | 1908 |
Дырэктар | Уладзімір Данілавіч Каліноўскі |
Тып | адукацыйная ўстанова[d] |
Адрас | аг. Міханавічы, вул. Савецкая, 8 |
Сайт | mihanovichi.minsk.edu.by |
Міханавіцкая сярэдняя школа — дзяржаўная сярэдняя агульная ўстанова адукацыі ў агр. Міханавічы.
Навучанне вядзецца на беларускай мове. У школе дадаткова вывучаецца кітайская мова.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У 1908 годзе адкрыта царкоўна-прыхадская школы, якая размясцілася ў гасціным доме вёскі Міханавічы. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі мела статус прымітыўнай школы першага ўзроўню.
У 1927 годзе Міханавіцкая пачатковая школа рашэннем райвыканкама была пераведзена ў няпоўную сярэднюю сямігадовую школу. Заняткі праводзіліся ў прыватных наёмных дамах вёскі Міханавічы, у 1930 годзе быў пабудаваны будынак для школы.
З чэрвеня 1941 года па жнівень 1944 года Міханавіцкая школа не працавала. 1 верасня 1944 года ў бараках торфапрадпрыемства на станцыі Міханавічы пачаліся вучэбныя заняткі для дзетак са станцыі Міханавічы, а ў вёсцы Міханавічы аднавіла сваю дзейнасць Міханавіцкая сямігадовая школа. У 1947 годзе ў пасёлку (да 1966 года станцыя) Міханавічы адкрыта вячэрняя школа, а ў 1951 годзе — пачатковая школа.
У 1957 годзе ў сувязі з вялікай колькасцю вучняў 5-7 класаў Міханавіцкай сямігадовай школы, пражываючых у пасёлку сямігадовая школа з вёскі Міханавічы пераводзіцца ў пасёлак Міханавічы. Да гэтага часу быў пабудаваны будынак школы. У старым будынку ў вёсцы Міханавічы размясцілася пачатковая школа.
У 1968 годзе школа стала сярэдняй. Да гэтага часу да былога драўлянага будынка была ўзведзена цагляная прыбудова.
Напрыканцы 80-ых пачатку 90-ых гадоў пасёлак Міханавічы хутка пашыраўся, забудоўваўся. Значна павялічылася колькасць насельніцтва, востра паўстала пытанне аб размяшчэнні школьнікаў устарым будынку сярэдняй школы. У 1989 годзе за кароткі тэрмін быў узведзены новы будынак школы.
У 1990-я адукацыя ў школе пераведзена на беларускую мову.
Напрыканцы 2002 года ў школе створаны гісторыка-краязнаўчы музей «Гісторыя п. Міханавічы»
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
Вучні[правіць | правіць зыходнік]
- Пётр Іосіфавіч Гучок — Герой Савецкага Саюза.
- Віталь Міхайлавіч Баркоўскі — Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі
- Пётр Дзмітрыевіч Лось — Чэмпіен свету сярод юніёраў па класічнай барацьбе 1975 года.
- Аляксандр Анатольевіч Трафіменка — Майстар спорту СССР.
- Юрый Яўгенавіч Куляшоў — кандыдат ваенных навук.
- Дзмітрый Васільевіч Молаш — Чэмпіён і ўладальнік кубка Беларусі па футболу.
- Наталля Аляксандраўна Быкоўская — Кандыдат у майстры спорта.
- Віталій Леанідавіч Жукоўскі — Галоўны трэнер ФК Іслач з 2010 года па 2020 год. 3 2021 года галоўны трэнер ФК БАТЭ
- Александра Мікалаеўна Сташэўская — Майстар спорта (гімнастыка спартыўная). Чэмпіёнка Беларусі.
- Іван Алегавіч Ганін — Майстар спорту міжнароднага класа
- Ілья Алегавіч Булатаў — Чэмпіён Беларусі па каратэ