Крупіцкая сярэдняя школа
Выгляд
| Крупіцкая сярэдняя школа | |
|---|---|
| Заснавана | 1865 |
| Дырэктар | Яўген Міхайлавіч Сабураў |
| Тып | адукацыйная ўстанова[d] |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | |
| Адрас | Крупіца, вул. Школьная, 8 |
| Сайт | krupicy.minsk.edu.by |
Крупіцкая сярэдняя школа — дзяржаўная сярэдняя агульная ўстанова адукацыі ў аграгарадку Крупіца. Навучанне вядзецца на беларускай мове.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Народнае вучылішча ў Крупіцы было адкрыта ў 1863 годзе[1].
У 1920-х гадах народнае вучылішча было пераўтворана ў пачатковую школу. У 1931 годзе Крупіцкая пачатковая школа пераўтворана ў сямігодку — школу калгаснай моладзі. 1935—1936 гг. было скончана будаўніцтва новага школьнага комплексу. Ён знаходзіўся паміж в. Стаўбуновічы і в. Анопаль.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]Вучні
[правіць | правіць зыходнік]- Антон Аляксандравіч Сямёнавіч — доктар філалагічных навук, прафесар.
- Віктар Канстанцінавіч Грыб — доктар тэхнічных навук, прафесар
- Уладзімір Іванавіч Карызна — беларускі паэт, перакладчык.
- Уладзімір Пятровіч Крук — кандыдат гістарычных навук
- Міхаіл Сяргеевіч Ламака — дырэктар ААТ «Рапс»
Кіраўнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Іван Аляксандравіч Бабкоўскі (1931-?)
- Уладзімір Фёдаравіч Матрунчык (1945—1947)
- Аляксандр Майсеевіч Бардовіч (1947—1968)
- Ганна Адамаўна Грушэўская (1968—1986)
- Уладзімір Сяргеевіч Берташ (1986—2009)
- Святлана Барысаўна Сямашка (2009—2021)
- Яўген Міхайлавіч Сабураў (2021 — цяперашні час)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Крупіца // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 3 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2012. — С. 413. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0636-9.