Школа № 1 (Заслаўе)
Заслаўская сярэдняя школа №1 | |
---|---|
Заснавана | 1968 |
Дырэктар | Алена Валянцінаўна Сматрова |
Тып | адукацыйная ўстанова[d] |
Вучняў | 588 |
Адрас | г. Заслаўе, Савецкая вул., 28 |
Сайт | zasl-1.minsk-roo.gov.by |
Заслаўская сярэдняя школа №1 — дзяржаўная сярэдняя агульная ўстанова адукацыі ў г. Заслаўе.
Навучанне вядзецца на рускай мове.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1902 годзе ў Заслаўі адкрылася школа. З 1933 года Заслаўская поўная сярэдняя школа імя 5-годдзя УЛКСМ Заслаўскага раёна. Пасля вайны Заслаўскай сярэдняй школы, адукацыя вялася на беларускай мове. У 1948 годзе на базе беларускай школы адкрыліся класы з рускай мовай навучання, гэтыя класы потым былі пераведзены ў памяшканне на вуліцы Вялікая, 10. Называлася развіваючая руская школа. Руская школа дзейнічала да 1968 года, у якім была рэарганізавана ў Заслаўскую сярэднюю школу.
1981 года – Заслаўская сярэдняя школа пераўтворана ў Заслаўскую агульнаадукацыйную сярэднюю школу №1.
3 ліпеня 2004 года на будынку школы была адкрыта мемарыяльная дошка, прысвечаная воінам-інтэрнацыяналістам, якія загінулі ў Афганістане. 26 мая 2005 рэарганізавана ў Заслаўскую сярэднюю школу № 1.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]Вучні
[правіць | правіць зыходнік]- Сяргей Валянцінавіч Руды — намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь (2012 — цяперашні час).
- Святлана Анатольеўна Быкава — паэтэса, дзіцячая пісьменніца, перакладчыца.
Настаўнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Вікторыя Пятроўна Драздоўская — заслужаны настаўнік БССР - настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Кіраўнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Максім Філіповіч Собалеў (1945-1950) беларускамоўная школа
- Міхаіл Іванавіч Жукаў (1948—1950) рускамоўная школа
- С.Р. Новікаў (1950-1953)
- М.Ц. Дудзіна (1953-1955)
- В.Д. Грачоў (1955-1966)
- М.Ц. Капылова (1966-1968)
- Аркадзь Пятровіч Крукоўскі (1968—1979)
- Ларыса Іванаўна Шляшынская (1979—1992)
- Юрый Канстанцінавіч Тарасевіч (1992—1994)
- Мікалай Станіслававіч Бедарык (1994—2002)
- Васіль Сяргеевіч Крывавяз (2002—2005)
- Святлана Аляксандраўна Баблеўская (2005—2020)
- Алена Валянцінаўна Сматрова (2020 — цяперашні час)