Сеніцкая сярэдняя школа імя Янкі Купалы
Сеніцкая сярэдняя школа імя Янкі Купалы | |
---|---|
Заснавана | 1864 |
Дырэктар | Алена Леанідаўна Буцэнка |
Тып | адукацыйная ўстанова[d] |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Адрас | аг. Сеніца, вул. Я.Купалы, 9 |
Сайт | senica.minsk-roo.gov.by |
Сеніцкая сярэдняя школа імя Янкі Купалы — дзяржаўная сярэдняя агульная ўстанова адукацыі ў агр. Сеніца.
Навучанне вядзецца на рускай мове.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Царкоўна-прыходская школа ў в. Сеніца адкрылася ў 1864 годзе. У 1866 годзе яна была рэарганізавана ў 2-х класнае народнае вучылішча, будынак для якога пабудавалі на сродкі працоўных сялян. У вучылішчы, акрамя агульнаадукацыйных дысцыплін, выкладаліся асновы агародніцтва, аграноміі, жывёлагадоўлі. А ў 1889 годзе вучнем гэтай вучэльні стаў сямігадовы Янка Луцэвіч — будучы паэт Янка Купала, а яго настаўніцай — Алімпіяда Васільеўна Сонцава.
У пачатку 1920-х гадоў Сеніцкую школу (яна лічылася пачатковай) наведвалі дзеці з 16 навакольных вёсак. Дзякуючы намаганням А. В. Сонцавай у большасці вёсак адкрыліся пачатковыя школы. У 1923 годзе ў Сеніцкай школе працавалі 3 настаўнікі, а школа размяшчалася ў 2 будынках. Колькасць вучняў расла, таму ўжо ў 1941 годзе школа займала 3 будынкі.
У 1949 годзе Сеніцкая школа стала сямігадовай. У 1960 годзе пабудавалі новы будынак, разлічаны на 280 вучняў. З 1 верасня 1967 г. школа стала сярэдняй і вучылася ў ёй каля 400 вучняў.
12 ліпеня 1982 г. школе прысвоена імя Янкі Купалы і адкрыты літаратурны музей паэта. У 1988 годзе пабудаваны новы 3-х павярховы будынак школы.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]Вучні
[правіць | правіць зыходнік]- Янка Купала — Народны паэт Беларусі.
- Станіслаў Пятровіч Шушкевіч — беларускі савецкі паэт, празаік.
Кіраўнікі
[правіць | правіць зыходнік]- А. І. Беразоўскі (? — 1941)
- Л. М. Лішай (1945—1949)
- І. С. Сычкоў (1949—1973)
- М. І. Дашкевіч (1973—1984)
- А. Ц. Кучараў (1984—2005)
- Т. Э. Марэцкая (2005—2016)
- К. А. Шыўрына (2016 — цяперашні час)