Шматкватэрны дом

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Шматкватэрныя жылыя дамы ў жылым раёне Серабранка ў Мінску.

Шматкватэрны дом — жылы будынак, які ўтрымлівае ў сабе дзве ці болей кватэры, службовыя пакоі ці камерцыйныя памяшканні.

З юрыдычнага пункту гледжання шматкватэрным домам прызнаецца сукупнасць дзвюх і болей кватэр, якія маюць самастойныя выхады альбо на зямельны ўчастак, які прылягае да жылога дома, альбо ў памяшканні агульнага карыстання ў такім доме. Шматкватэрны дом ўтрымлівае ў сабе элементы агульнай маёмасці ўласнікаў памяшканняў у такім доме ў адпаведнасці з жыллёвым заканадаўствам.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першыя шматкватэрныя дамы з'явіліся ў Рымскай Імперыі. Гэтак званыя інсулы былі пабудаваны ў Рыме і шэрагу іншых гарадоў. Вышыня некаторых інсул дасягала дзесяці паверхаў. На ніжніх паверхах гэтых дамоў, як правіла, былі размешчаны крамы ці кватэры багатых сем'яў. Верхнія жа паверхі здаваліся ў арэнду прадстаўнікам ніжэйшых класаў.

Шматкватэрныя дамы, якія пабудаваны ў еменскім горадзе Шыбам датуюца XVI стагоддзем. Муры гэтых дамоў пабудаваны з гліняных цаглін. Колькасць паверхаў у гэтых дамах вар'іруецца ад пяці да шаснаццаці. На кожным паверсе знаходзіцца адна або дзве кватэры. Гэтыя будынкі з'яўляюцца самымі высокімі гразевымі будынкамі ў свеце. Вышыня некаторых з якіх складае больш за 30 метраў. Шыбам называюць «адным з найстарэйшых і лепшых прыкладаў гарадскога планавання, заснаванага на прынцыпе вертыкальнай канструкцыі» ці «Манхэтэнам пустэльні».

У Еўропе 1830-40 гады з'явіліся гэтак званыя даходныя дамы. Гэта шматкватэрныя жылыя дамы, якія былі цалкам прызначаны для здачы кватэр у наём.

У цяперашні час самым высокім шматкватэрным будынкам у свеце з'яўляецца «Джон Хэнкок Цэнтр» у горадзе Чыкага, будаўніцтва якога завершана ў 1969 годзе. Вышыня будынка дасягае 344 метраў (100 паверхаў).

У 1924 годзе ў мястэчку Песак у Францыі быў збудаваны гарадок «Сучасныя дамы Фружэ» (фр.: Quartiers Modernes Frugès). Гэты гарадок складаўся з 50 двух-трохпавярховых шматкватэрных жылых дамоў, і стаў адным з першых прыкладаў будаўніцтва тыпавых шматкватэрных дамоў.

Канструктыўныя асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

У цяпершні час большасць шматкватэрных будынкаў пабудаваны па тыпавых праектах са стандартных будаўнічых канструкцый. Жылыя дамы паводле канструкцыі могуць быць маналітнымі, панэльнымі, цаглянымі ці драўлянымі. Варта адзначыць, што велічыня плошчы памяшканняў абмежавана праз канструцыйныя асаблівасці такіх будынкаў.

З прычыны таго, што большасць шматкватэрных дамоў з'яўляюцца шматпавярховымі, то ў планіроўцы гэтых дамоў з'явіліся памяшканні агульнага карыстання, а менавіта: пад'езды, калідоры, тамбуры і гэтак далей. Для дамоў, вышыня якіх больш за 5 паверхаў характэрна наяўнасць ліфтоў і смеццеправодаў.

Шматкватэрны дом мае агульную сістэму вада-, электра- і газазабеспячэння, што ў выпадку аварыі ў гэтых сістэмах стварае неабходнасць адключаць ад гэтых сістэм увесь шматкватэрны дом, а гэта значыць і ўсе кватэры, якія знаходзяцца ў ім.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]