Шова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шова
Астравы на возеры Струста
Астравы на возеры Струста
Характарыстыкі
Плошча0,15 км²
Насельніцтва0 чал.
Размяшчэнне
55°41′40″ пн. ш. 27°00′33″ у. д.HGЯO
Акваторыявозера Струста
Краіна
Шова (Беларусь)
Шова
Шова
Map

Шова (трансліт.: Šova) — востраў у заходняй частцы возеры Струста (Браслаўскія азёры). Прыкладная плошча — 0,15 км².

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1920 — 1930-ых гг. на востраве Шова знаходзілася частка хутара Востраў Струста. Але хутар быў канчаткова ліквідаваны падчас калектывізацыі пасля II Сусветнай вайны.

У 1995 г. уключаны ў склад Нацыянальнага парка Браслаўскія азёры.

У наш час незаселены.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Карта

Абрысамі нагадвае няправільны чатырохвугольнік з доўгім мысам на ўсходнім беразе. Даўжыня — 611 м, шырыня — да 385 м. Знаходзіцца за 75 м на захад ад вострава Чайчын і 520 м на ўсход ад заходняга берага возера Струста. Вышыня сушы — да 25 м.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Большая частка вострава Шова пакрыта хваёвым лесам і хмызнякамі. Тут гняздуюць шматлікія птушкі.

Ахова[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Шова з’яўляецца часткай Нацыянальнага парка Браслаўскія азёры. Турыстычныя стаянкі забаронены. Магчымы толькі кароткія пешаходныя экскурсіі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Шидловский К., Браславские озера. Путеводитель по зоне отдыха Браслав. — Мн.: Полымя, 1989
  • Шидловский К., Плыткевич С. Браслав и его окрестности. Путеводитель. — Мн.: Рифтур, 2002 ISBN 985-6700-02-7

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]