Струста (возера)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Струста
Strusta - Majak - Brasłauski rajon - 6.jpg
Каардынаты: 55°42′08″ пн. ш. 27°01′24″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 129,6 м
Даўжыня 6,4 км
Шырыня 4,2 км
Плошча 13 км²
Аб'ём 0,0943 км³
Даўжыня берагавой лініі 27,8 км
Найбольшая глыбіня 23 м
Сярэдняя глыбіня 7,3 м
Салёнасць 0,2 ‰
Плошча вадазбору 223 км²
Струста (Беларусь)
Струста
Струста
Струста (Віцебская вобласць)
Струста
Струста
Лагатып Вікісховішча Струста на Вікісховішчы

Струставозера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобласці. У басейне ракі Друйка, за 4 км на поўначы ад горада Браслаў. Уваходзіць у Браслаўскую групу азёр.

Плошча 13 км². Найбольшая глыбіня 23 м. Даўжыня 6,4 км. Найбольшая шырыня 4,2 км. Даўжыня берагавой лініі 27,8 км. Аб′ём вады 94,3 млн. м³. Плошча вадазбору 223 км². Схілы катлавіны вышынёй 5—8 м (на поўначы 25—30 м), абразійныя, парослыя хмызняком і лесам, часткова разараныя. Берагі нізкія, пераўвільготненыя, на поўначы зліваюцца са схіламі. Ёсць мноства заліваў і 7 астравоў (агульная плошча 2,58 км²; найбольшыя Чайчын, Шова, Бярозаўскія, Яленя). Прыбярэжная зона да глыбіні 3 м пясчаная, трапляюцца гліны; глыбакаводную зону высцілаюць ілы, часткова сапрапелі. Каля паўднёвага і ўсходняга берагоў паласа трыснягу і чароту шырынёй да 300 м. Да глыбіні 6—7 м растуць харавыя водарасці, эладэя канадская, рагаліснік, рдзесты.

На захадзе ўпадае рака Акмяніца, злучана пратокамі з азёрамі Снуды, Балойса і Ельна, сцёк праз пратоку ў возера Войса.

Праз возера праходзіць турысцкі маршрут. Струстаўскі валун, размешчаны ля затокі возера, — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння (з 1992).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. Ч.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 16, 46. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]